Васілевічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242979086 }} using AWB
др →‎Вядомыя ўраджэнцы: вікіфікацыя
Радок 110: Радок 110:
== Вядомыя ўраджэнцы ==
== Вядомыя ўраджэнцы ==
* Е. А. Кухарава — [[Герой Сацыялістычнай Працы]].
* Е. А. Кухарава — [[Герой Сацыялістычнай Працы]].
* Т. П. Заранок — акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]], Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
* Т. П. Заранок — акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]], [[Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь]], [[доктар філалагічных навук]], [[прафесар]], заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
* [[Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук|С. С. Лаўшук]] — доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і крытык.
* [[Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук|С. С. Лаўшук]] — доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і крытык.
* Х. Ю. Бейлькін — доктар гістарычных навук, прафесар.
* Х. Ю. Бейлькін — [[доктар гістарычных навук]], прафесар.
* В. Я. Навуменка — прафесар, заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР.
* В. Я. Навуменка — прафесар, заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР.
* [[Іван Якаўлевіч Навуменка]] — Народны пісьменнік Беларусі (1995). Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985—1990).
* [[Іван Якаўлевіч Навуменка]] — Народны пісьменнік Беларусі (1995). Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1985—1990).
* [[Юрый Мікалаевіч Захаранка]] — міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
* [[Юрый Мікалаевіч Захаранка]] — міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
* Валерый Гур'евіч Ціхіня (нар. 01.10.1940) навуковец-юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар юрыдычных навук (1985), прафесар (1987). Заслужаны юрыст БССР (1990)
* [[Валерый Гур'евіч Ціхіня]] (нар. 01.10.1940) навуковец-юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар юрыдычных навук (1985), прафесар (1987). Заслужаны юрыст БССР (1990)


== Выдатныя мясціны ==
== Выдатныя мясціны ==

Версія ад 14:12, 13 лістапада 2015

Горад
Васілевічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
6.775[1] км²
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
3 923 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2340
Паштовы індэкс
247550
Аўтамабільны код
3
СААТА
3245503000
Васілевічы на карце Беларусі ±
Васілевічы (Беларусь)
Васілевічы
Васілевічы (Гомельская вобласць)
Васілевічы

Васіле́вічы (афіц. транс.: Vasilievičy) — горад раённага падпарадкавання ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. За 45 км ад Рэчыцы, 86 км ад Гомеля. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі), аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Насельніцтва — 3923 чалавек (2009). Планіроўка складаецца з кароткіх шыротных вуліц, звязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная. На поўначы і ўсходзе — сетка меліярацыйных каналаў

Герб

Герб Васілевічаў зацверджаны Рашэннем Васілевіцкага райвыканкама № 82 ад 27 верасня 2001. Унесены ў Гербавы мартыкул Беларусі 28 снежня 2001 года (№ 77). Уяўляе з сабе іспанскі шчыт, дзе на блакітным полі выяўлены срэбны абрыс хваёвага дрэва. Абрыс дрэва сімвалізуе лясную і дрэваапрацоўчую прамысловасць, блакітнае поле — вадаёмы.

Гісторыя

Жыхары Васілевічаў на фатаграфіі І. Сербава

Тэрыторыя горада была заселена ўжо ў бронзавым веку. Паводле падання, калодзежы, называныя «зоўжынымі» ці «іоўжынымі» былі выкапаны на загад кіеўскай княгіні Вольгі, падчас паходу супраць драўлян. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 15 ст. як вёска ў Менскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Як сведчыць Літоўская метрыка, у 1466 годзе вёскай валодала памешчыца Іванавай. Паводле рэвізіі Рэчыцкай воласці за 1560 год у вёсцы было 17 дымоў і 7 службаў. Праходзіў тракт Рэчыца-Мазыр. Пэўны час вёскай валодалі Патоцкія, потым Масальскія.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе, вёска ў Рэчыцкім павеце, уладанне графа Юдзіцкага. Дзейнічала Свята-Мікалаеўская царква (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасці з 1800 года і метрычныя кнігі з 1822 года). У 1825 годзе замест старога пабудаваны новы драўляны будынак царквы. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, дзейнічала таксама царкоўна-прыходская школа. У 1877 годзе ў ваколіцах сяла, дзе залягае самы глыбокі на Палессі тарфянік, заснавана метэаралагічная станцыя для вывучэння клімату Палесся. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся А. Г. Кіркор у выданні «Жывапісная Расія» адзначыў, што Васілевічы «казённая вёска… на мяжы непраходных балот, якія называюцца Хмяльніцкімі». Вёскі значна павялічылася пасля пракладання чыгункі Лунінец—Гомель і адкрыцця чыгуначнай станцыі (15 студзеня 1886). Цэнтр воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 17 паселішч з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі яўрэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазін, 5 магазінаў, 2 ветраных млына, 2 конных млына, 2 кузні, 2 тракціры. У 1904—1913 гадах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравым рухавіком, прадукцыя якога экспанавалася на Міжнароднай выставе 1905 года ў Льежы і адзначана Вялікім Залатым Медалём. 23 верасня 1911 года пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы—Хойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка па вытворчасці шпуль.

У пачатку 1918 года занятая германскімі войскамі. У жніўні 1918 года партызанскі атрад разграміў нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў Васілевічах. Каля вёскі 30 сакавіка 1919 былі разгромлены стракапытаўскія фарміраванні, якія адступалі з Гомеля і спрабавалі прарвацца праз фронт у Польшчу. У пачатку сакавіка 1920 года мястэчка было занятае польскімі войскамі, потым занятае бальшавікамі ў пачатку чэрвеня 1920 года. Падчас пагрому, учыненага 16 красавіка 1921 бандай Галакі, загінулі 13 жыхароў.

З 26 чэрвеня 1919 года — цэнтр Гомельскай губерні РСФСР. З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР. З 8 снежня 1926 года да 4 жніўня 1927 года і з 20 лютага 1938 года да 16 верасня 1959 года цэнтр Васілевіцкага раёна. У 1927—1938 і з 1959 года ў Рэчыцкім раёне.

У 1925—1927 гадах працаваў лясны тэхнікум (да гэтага знаходзіўся ў Гомелі, потым у Буда-Кашалёва). У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі торфазавод, 2 кузні, слясарня, паравы млын, цагляны завод, смалакурня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7-гадовая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, бальніца. У 1934 годзе створана МТС. З 15 ліпеня 1935 года — мястэчка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны у чэрвені 1941 года ў Васілевічах была сфарміравана кавалерыйскай група пад кіраўніцтвам А. І. Бацкалевіча, якая пэўны час вяла баявыя дзеянні ў тыле наступаючай нямецкай арміі. З 24 жніўня 1941 да снежня 1943 года дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнікі Л. П. Курганская-Сакалова, Т. М. Астапенка, А. І. Белы). Вясной 1942 года налічвалася 5 падпольных груп. Загінулі 32 падпольшчыкі (пахаваны ў брацкай магіле ў скверы па вул. Камсамольскай). Акупанты расстралялі 41 жыхара (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызму, за 2,5 км да захаду ад горада). Вызвалена 18 снежня 1943 года часткамі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту. Разам з салдатамі Савецкай Арміі ў вызваленні Васілевіч удзельнічалі партызаны, сярод якіх быў камандзір кавалерыйскага эскадрона лейтэнант Мікалай Трафімавіч Маструкоў (пасмяротна прысвоена званне Герой Савецкага Саюза). 428 жыхароў загінулі на фронце.

З 29 красавіка 1950 года — гарадскі пасёлак, з 19 лістапада 1971 года — горад раённага падпарадкавання. Працавалі мэблевая фабрыка, завод масла і сухога малака, цагляны завод, філіял Рэчыцкага камбіната бытавога абслугоўвання, цэхі па вытворчасці безалкагольных напояў і каўбас, цэх прапіткі стаўбоў, лясгас, лесаўчастак Хойніцкага леспрамгаса. Дзейнічаюць сярэдняя і мастацкая школы, школа-інтэрнат для слабабачачых дзяцей, гідраметэастанцыя, 2 бібліятэкі, Дом культуры, Дом школьніка, бальніца і паліклініка, 2 дзіцячых садка, аддзяленне сувязі.

У склад Васілевіцкага сельсавета уваходзілі (цяпер не існуючыя) хутары: да сярэдзіны 1930-х гадоў — Будзішчы, Везвінскі, Гарадзянка, Гардзіянка, Глубока, Града, Дварэцкі, Еўня, Закрашан, Залескі, Каланін, Кішынец, Кончэсь, Лужанка, Лысец, Лясная Стража (2 хутары), Мядведка, Падніўкі, Перадвінскі, Власнюк, япраўка, Корч, Ляды, да сярэдзіны 1950-ых гадоў — Асавок, Дубрава, Запечча, Капашын, Ключэяў, Кротава паляна, Нехарань, Посуж, Печкі, Праход, Прыстань, Ротгалоў, Рубанікі, Скрывалка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (піўзавод), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 — 3923 чал.

Дынаміка

  • 1795 — 57 двароў.
  • 1847 — 92 двары, 956 жыхароў.
  • 1885—116 двароў, 1057 жыхароў.
  • 1897—294 двары, 1704 жыхары; у аднайменным пасёлку 4 двары, 20 жыхароў (згодна з перапісам).
  • 1909—460 двароў, 2564 жыхары; на чыгуначнай станцыі 7 будынкаў, 31 жыхар.
  • 2010 — 3923 чалавекі (мужчыны — 1854 чалавекі, жанчыны — 2069 чалавек)[2].

Вядомыя ўраджэнцы

Выдатныя мясціны

  • Васілевіцкая Мікалаеўская царква (1825)

Зноскі

  1. Рашэнне Гомельскага абластнога Савета дэпутатаў ад 10 лістапада 2011 г. № 146
  2. Итоги переписи населения 2009 года по Речицкому району

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6