Жывёлы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:
'''Жывёлы''' (''Animalia'' або ''Metazoa'') — традыцыйна (з часоў [[Арыстоцель|Арыстоцеля]]) вылучаная катэгорыя [[арганізм]]аў, у цяперашні час разглядаецца ў якасці [[царства, біялогія|біялагічнага царства]]. Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння [[заалогія|заалогіі]].
'''Жывёлы''' (''Animalia'' або ''Metazoa'') — традыцыйна (з часоў [[Арыстоцель|Арыстоцеля]]) вылучаная катэгорыя [[арганізм]]аў, у цяперашні час разглядаецца ў якасці [[царства, біялогія|біялагічнага царства]]. Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння [[заалогія|заалогіі]].


== Асноўныя прыкметы жывёл ==
== Асноўныя прыкметы ==
Нягледзячы на значную разнастайнасць жывёл, для іх характэрны некаторыя агульныя прыметы.
Нягледзячы на значную разнастайнасць жывёл, для іх характэрны некаторыя агульныя прыметы.
* Гэтэратрофны тып харчавання. Жывёлы выкарыстоўваюць у ежу гатовыя арганічныя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання.
* Гэтэратрофны тып харчавання. Жывёлы выкарыстоўваюць у ежу гатовыя арганічныя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання.

Версія ад 22:52, 13 лістапада 2015

Жывёлы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Animalia Linnaeus, 1758

Даччыныя групы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202423
NCBI  33208
EOL  1
FW  325038

Жывёлы (Animalia або Metazoa) — традыцыйна (з часоў Арыстоцеля) вылучаная катэгорыя арганізмаў, у цяперашні час разглядаецца ў якасці біялагічнага царства. Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння заалогіі.

Асноўныя прыкметы

Нягледзячы на значную разнастайнасць жывёл, для іх характэрны некаторыя агульныя прыметы.

  • Гэтэратрофны тып харчавання. Жывёлы выкарыстоўваюць у ежу гатовыя арганічныя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання.
  • Рухомасць характэрна для большасці жывёл. Вядомы нерухомыя (губкі) або маларухомыя (каралавыя паліпы, гідры, некаторыя малюскі) жывёлы, аднак усе яны маюць рухомых лічынак, якія забяспечваюць іх рассяленне і распаўсюджванне.
  • Клеткі жывёл маюць толькі клетачную мембрану ў адрозненнне ад клетак раслін, у якіх ёсць яшчэ і клетачная сценка з клятчаткі.
  • Пастаянства формы цела, у поласці якога размешчаны ўсе ўнутраныя органы.
  • Абмежаваны рост жывёл, хуткасць якога зніжаецца з узростам або зусім спыняецца, таму памеры дарослых жывёл аднаго віду адрозніваюцца нязначна. Толькі нямногія (некаторыя ракі, кракадзілы, чарапахі) растуць на працягу ўсяго жыцця.

Класічнымі прыкметамі жывёл лічацца гетэратрофнасць і здольнасць актыўна перасоўвацца. Хаця існуе нямала жывёл, якія вядуць нерухомы спосаб жыцця, а гетэратрофнасць уласцівая таксама грыбам і некаторым раслінам-паразітам.

Класіфікацыя

Да жывёл адносяцца разнастайныя арганізмы: млекакормячыя, паўзуны, земнаводныя, рыбы, птушкі, насякомыя, малюскі, марскія зоркі, чэрві і інш.

Навука пра класіфікацыю жывёл завецца сістэматыка ці таксанамія. Гэтая навука вызначае роднасныя сувязі паміж арганізмамі. Ступень сваяцтва далёка не заўсёды вызначаецца вонкавымі падабенствамі. Справа ў тым, што роднасныя сувязі ў жывёл вызначаюцца іх паходжаннем. Вывучая будынак шкілета і зубную сістэму жывёл, вызначаюць блізкасць жывёл адзін да аднаго, а палеанталагічныя знаходкі старажытных вымерлых відаў жывёл дапамагаюць усталяваць больш сапраўдныя роднасныя сувязі паміж іх нашчадкамі. Вялікую ролю ў сістэматыцы гуляе генетыка — навука пра законы спадчыннасці.

Гл. таксама

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
  • Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9

Шаблон:Zoology-stub