Нябесная сфера: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:


Бачны гадавы шлях Сонца сярод зорак называецца экліптыкай. У плоскасці экліптыкі ляжыць шлях Зямлі вакол Сонца, г. зн. яе арбіта. Яна нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27' і перасякае яго ў пунктах вясенняга і асенняга раўнадзенства.
Бачны гадавы шлях Сонца сярод зорак называецца экліптыкай. У плоскасці экліптыкі ляжыць шлях Зямлі вакол Сонца, г. зн. яе арбіта. Яна нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27' і перасякае яго ў пунктах вясенняга і асенняга раўнадзенства.

== Гл. таксама ==
* [[Нябесныя каардынаты]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Астраномія: вучэбны дапаможнік для 11-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалеў. - Мінск: Народная асвета, 2009. ISBN 978-985-03-1084-2
* Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 11:51, 14 лістапада 2015

Нябесная сфера з асноўнымі пунктамі і лініямі

Нябесная сфера — уяўная сфера з адвольным радыусам, цэнтр якой у залежнасці ад умоў задачы можа знаходзіцца ў пэўным пункце прасторы. Цэнтрам можа быць месца назіранняў, цэнтр Зямлі ці Сонца. Паняцце нябеснай сферы выкарыстоўваецца дзеля вуглавых вылічэнняў, вывучэння ўзаемнага размяшчэння і руху нябесных целаў.

Асноўныя пункты, лiнii i плоскасцi нябеснай сферы

На паверхню нябеснай сферы праецыруюцца бачныя месцазнаходжанні ўсіх свяцілаў, а для зручнасці вымярэнняў на ёй будуюць шэраг пунктаў і ліній.

Плоскасць матэматычнага гарызонту праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы перпендыкулярна адвесу і падзяляе яе на бачную і нябачную паўсферы.

Вертыкальная лініяпрамая, якая праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы і супадае з напрамкам ніткі адвеса ў месцы назірання. Яна перасякае нябесную сферу ў двух пунктах; верхні пункт завецца зенітам, ніжні — надзірам.

Вертыкальны круг — вялікі круг нябеснай паўсферы, што праходзіць праз зеніт і надзір.

Вось свету — прамая, якая праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы паралельна восі вярчэння Зямлі і перасякае нябесную сферу ў двух дыяметральна процілеглых пунктах. Пункт перасячэння восі свету з нябеснай сферай (паблізу ад якога знаходзіцца Палярная зорка) называецца Паўночным полюсам свету, процілеглы пункт — Паўднёвым полюсам свету.

Нябесны экватар — вялікі круг, які праходзіць праз цэнтр нябеснай сферы і перпендыкулярны да восі свету. Ён падзяляе нябесную сферу на дзве часткі: Паўночнае паўшар’е з вяршыняй у Паўночным полюсе свету і Паўднёвае — з вяршыняй у Паўднёвым полюсе свету.

Круг схілення свяціла — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і свяціла.

Сутачная паралель — малы круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да восі свету.

Вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз пункты зеніту, надзіра і полюсы свету, называецца нябесным мерыдыянам. Нябесны мерыдыян перасякаецца з сапраўдным гарызонтам у двух дыяметральна процілеглых пунктах. Пункт перасячэння сапраўднага гарызонту і нябеснага мерыдыяна, найбліжэйшы да Паўночнага полюса свету, называецца пунктам поўначы. Пункт перасячэння сапраўднага гарызонту і нябеснага мерыдыяна, найбліжэйшы да Паўднёвага полюса свету, называецца пунктам поўдня.

Лінія, што злучае пункты поўначы і поўдня, называецца паўдзённай лініяй. Яна ляжыць на плоскасці сапраўднага гарызонту. Уздоўж паўдзённай лініі падаюць цені ад прадметаў у поўдзень.

З нябесным экватарам сапраўдны гарызонт таксама перасякаецца ў двух дыяметральна процілеглых пунктах — пункце ўсходу і пункце захаду. Для назіральніка, які стаіць у цэнтры нябеснай сферы тварам да пункта поўначы, пункт усходу будзе з правага боку, а пункт захаду — з левага боку.

Бачны гадавы шлях Сонца сярод зорак называецца экліптыкай. У плоскасці экліптыкі ляжыць шлях Зямлі вакол Сонца, г. зн. яе арбіта. Яна нахілена да нябеснага экватара пад вуглом 23°27' і перасякае яго ў пунктах вясенняга і асенняга раўнадзенства.

Гл. таксама

Літаратура

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4

Спасылкі