Ліст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:
* '''Сетка жылак''', утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння [[Вада|вады]], раствораных [[Соль|соляў]], [[Цукры, вугляводы|цукроў]] і механічных элементаў.
* '''Сетка жылак''', утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння [[Вада|вады]], раствораных [[Соль|соляў]], [[Цукры, вугляводы|цукроў]] і механічных элементаў.
* '''Вусцейкі''' — спецыяльны комплексы клетак, размешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісця; праз іх паходзіць выпарэнне вады і [[газаабмен]].
* '''Вусцейкі''' — спецыяльны комплексы клетак, размешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісця; праз іх паходзіць выпарэнне вады і [[газаабмен]].

== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў [і інш.]; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9
* {{Крыніцы/БЭ|9}}


[[Катэгорыя:парастак]]
[[Катэгорыя:парастак]]

Версія ад 23:43, 14 лістапада 2015

Ліст
Восеньскае лісце

Ліст (збор. лісце) — у батаніцы вонкавы вегетатыўны орган расліны, які выконвае функцыі фотасінтэзу, а таксама выпарэння вады і газаабмену.

Як правіла, мае пласціністую структуру, каб даць клеткам, якія змяшчаюць спецыялізаваны пігмент хларафіл у хларапластах, атрымаць доступ да сонечнага святлосвятла. Ліст таксама з'яўляецца органам дыхання, выпарэння і гутацыі (вылучэнні кропель вады) расліны. Лісце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых раслін выконваюць і іншыя функцыі.

Марфалогія лісця

У тыповым выпадку ліст складаецца з чатырох асноўных частак: ліставой пласцінкі, чаранка, прылісткаў і асновы. Абавязковыя часткі ліста — аснова і ліставая пласцінка. Чаранкі і прылісткі ёсць не ва ўсіх раслін.

Аснова — гэта тая частка ліста, пры дапамозе якой ён прымацаваны да сцябла. У некаторых раслін (злакі, асокі) аснова ліста расшыраная. Яна ахоплівае вузел накшталт трубкі. Такія лісты называюцца похвеннымі.

Ліставая пласцінка — асноўная частка ліста, якая выконвае яго галоўныя функцыі. Ліставая пласцінка часцей за ўсё расшыраная і мае лоскую форму. У большасці раслін верхні і ніжні бакі ліставой пласцінкі адрозніваюцца. Звычайна ліставая пласцінка верхнім бокам павернута да сонца.

Некаторыя расліны (многія цыбулі, сіты) маюць цыліндрычныя лісты. У іх немагчыма выдзеліць верхні і ніжні бакі ліставой пласцінкі. Чаранок размешчаны паміж ліставой пласцінкай і асновай ліста. Лісты з чаранком называюцца чаранковымі, а без яго — сядзячымі.

Чаранок забяспечвае арыентацыю ліставой пласцінкі ў прасторы. Дзякуючы гэтаму лісты размяшчаюцца так, каб не зацяняць адзін аднаго і асвятляцца максімальна. Гэта вельмі важна для працэсу фотасінтэзу. Такое размяшчэнне лістоў называецца ліставой мазаікай.

Многія лісты маюць прылісткі. Яны размяшчаюцца каля асновы чаранка ліста папарна і маюць розныя памеры і форму. У гароху прылісткі буйныя, у іншых раслін маюць выгляд дробных лісцікаў або лускавінак. У многіх раслінм (дуб, бяроза, яблыня) яны рана ападаюць.

Лісты, у якіх да агульнага чаранка прымацаваны некалькі ліставых пласцінак, называюцца складанымі. Пры гэтым ліставыя пласцінкі прымацаваны да агульнага чаранка або сваімі чаранкамі, або асновамі ліставых пласцінак. Калі лісцікі прымацаваны да верхавіны агульнага чаранка, лісты называюцца пальчатаскладанымі (лубін, конскі каштан). Калі лісцікі прымацаваны па ўсёй даўжыні па абодва бакі чаранка, лісты называюцца перыстаскладанымі (гарох,ружа, рабіна). Трайчастаскладаны ліст фарміруецца з трох лісцікаў, прымацаваных да верхавіны агульнага чаранка (суніцы, канюшына). Форма пласцінак простых лістоў і лісцікаў складаных лістоў можа быць рознай.

Анатомія лісця

Будова ліставай пласцінкі. Паказаны палісадная (зверху, шчыльна спакаваныя клеткі) і губчатая (знізу, рыхла размешчаныя клеткі) часці мезафіла, размешчаныя паміж верхнім і ніжнім эпідэрмальнымі пластамі

Як правіла, ліст складаецца з наступных тканак:

  • Эпідэрміс — пласт клетак, якія абараняе ад шкоднага ўздзеяння асяроддзя і залішняга выпарэння вады. Часта па-над эпідэрмісам ліст пакрыты ахоўным пластом воскападобнага паходжання (кутыкулай).
  • Мезафіл, ці парэнхіма — унутраная хларафіланосная тканка, якая выконвае асноўную функцыю — фотасінтэз.
  • Сетка жылак, утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэння вады, раствораных соляў, цукроў і механічных элементаў.
  • Вусцейкі — спецыяльны комплексы клетак, размешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісця; праз іх паходзіць выпарэнне вады і газаабмен.

Літаратура