Алесь Суша (культуролаг): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13: Радок 13:
Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).
Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У [[2015]] г. узначаліў створаную [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Адамам Мальдзісам]] Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).


Адзін з арганізатараў і каарданатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.
Адзін з арганізатараў і каарданатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==

Версія ад 22:17, 14 снежня 2015

Алесь Суша ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Алесь СУША, Алякса́ндр Алякса́ндравіч СУ́ША — беларускі культуролаг, кнігазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Ініцыятар шматлікіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў Беларусі. Кандыдат культуралогіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «культуралогія») і Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «культуралогія»). У 2009 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата культуралогіі.

З 2005 г. працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спачатку — у аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў, у 2009—2012 гг. — вучоны сакратар. З 2012 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці. Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых ВНУ.

Дзейнасць

Займаецца навуковым даследаваннем гісторыі культуры Беларусі, найперш кніжнай культуры Беларусі, а таксама гісторыі хрысціянства ў Беларусі, фарміравання і выкарыстання культурнай спадчыны ўніяцкай царквы. Прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Стваральнік рэестра помнікаў кніжнай культуры Беларусі, якія знаходзяцца за межамі нашай краіны і могуць быць вернуты шляхам куплі ці факсімільнага ўзнаўлення.

Аўтар больш 250 навуковых прац. Складальнік навуковага зборніка “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Адзін з распрацоўшчыкаў асноўных прынцыпаў алічбоўкі каштоўных дакументаў. Непасрэдны ўдзельнік працы па факсімільным узнаўленні найбольш каштоўных помнікаў кніжнай культуры Беларусі. У 2015 г. узначаліў створаную Адамам Мальдзісам Міжнародную асацыяцыю беларусістаў. Член Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі. Член Савета Міністэрства культуры па правядзенні экспертызы навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ. Стыпендыят двух Спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003, 2005), атрымальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры (2015).

Адзін з арганізатараў і каарданатар штогадовых Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.

Бібліяграфія

  • Буквар у жыцці нашых продкаў = Букварь в жизни наших предков = The ABC-book in life of our ancestors. — Мінск: Нацыянальная бібліятэкі Беларусі, 2012. — 156 с.
  • Даведнік па Беларусі для імператрыцы = Путеводитель по Беларуси для императрицы = A guide to Belarus for the Empress. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2009. — 67 с.
  • Аб нестварэнні грэка-каталіцкай царквы ў 1596 г. // Леў Сапега (1557—1633 гг.) і яго час: зб. навук. артыкулаў. — Гродна, 2007. — С. 294—299.
  • Да пытання перыядызацыі гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце яе развіцця на памежжы «Усход — Захад» // Чалавек. Грамадства. Свет. — 2008. — № 4. — С. 3-12.
  • Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 2. — С. 27-37.
  • Лёс культурнай спадчыны грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі: новыя знаходкі ў львоўскіх зборах // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2009. — Вып. 11. — С. 88-130.
  • Праблемы вывучэння помнікаў кніжнай культуры уніяцкай царквы // Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана. — Мінск, 2009. — С. 265—272.
  • Асветніцтва // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.273-275.
  • Баброўскі Міхаіл // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.353-354.
  • Багушэвіч Францішак // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.401-402.
  • Базыльяне // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т.1. — С.407-410.
  • Дакументальная спадчына Якуба Сушы : да 400 годдзя з дня нараджэння // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. — Мінск, 2010. — Вып. 12. — С. 32-68.
  • Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. С. А. Курбанава, А. А. Суша, Г. Я. Галенчанка, В. П. Русак, І. І. Зайцаў, П. М. Лапо. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — Кн. 1. — 1028, [1] с.
  • Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2012. — № 5. — С. 38-46.

Складанне электронных выданняў

А. Суша з'яўляецца стваральнікам першых электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (з 2004 г.), прысвечаных нацыянальнай культурнай спадчыне, у т.л.:

  • Кніга Беларусі. 1517—1917 : зводны каталог / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі каталога : Г. Я. Галенчанка (д.г.н.), Т. В. Непарожная, Т. К. Радзевіч; складальнікі электроннага выдання : Г. У. Кірэева, А. А. Суша, К. В. Языковіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM).
  • Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)=Napoleon Orda's heritage (from the National Library of Belarus funds) / склад. Г. У. Кірэева, Т. І. Рошчына, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Шэдэўры літаратурнай спадчыны Беларусі / склад.: І. І. Зайцаў, В. П. Русак, А. А. Суша; Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2007. — 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).
  • Беларуская і руская літаратура: у дапамогу навучэнцам / склад. А. А. Суша. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2011. — 1 CD.
  • Кніжныя помнікі: выяўленне, апісанне, захоўванне, выкарыстанне: метадычныя матэрыялы / складальнік А. А. Суша. – Мінск: Нац. б-ка Беларусі, 2013. – 1 CD.

Удзел у факсімільным узнаўленні беларускіх кніжных помнікаў

  • 2009 — Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества (Санкт-Пецярбург, 1780) — ідэя, апрацоўка графічнага матэрыялу, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Полацкае Евангелле (канец ХІІ — пачатак ХІІІ ст.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, прадмова;
  • 2012 — Букварь языка славянского (Вільня, 1767) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, навуковы нарыс у выглядзе асобнага выдання;
  • 2012 — Калядная пісанка (Вільня, 1913) — ідэя, адказны за факсімільнае выданне, пасляслоўе;
  • 2012 — В.Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі (Коўна, 1926) — ідэя, прадмова;
  • 2013 — Баркалабаўскі летапіс (спіс 1650-60-х гг.) — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, уступны навуковы артыкул;
  • 2013 — Сімяон Полацкі. Посах кіравання (1667) — навуковае даследаванне ў асобным томе, адказны за выданне;
  • 2014 — Кніжная спадчына Францыска Скарыны: Кніга Быцця; Кніга Выхад; Кніга Лявіт; Кніга Лічбы; Кніга Другі Закон — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, навуковыя артыкулы да кожнага тома, адказны за выданне;
  • 2014 — Тураўскае Евангелле — удзел у падрыхтоўцы канцэпцыі, агульная рэдакцыя, навуковае даследаванне пра помнік, адказны за выданне.

Спасылкі