Галічына: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др кат.
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Галічына| ]]
[[Катэгорыя:Галічына| ]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Украіны]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Аўстра-Венгрыі]]
[[Катэгорыя:Аўстрыйская імперыя]]
[[Катэгорыя:Заходняя Украіна]]


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 12:53, 15 снежня 2015

Галічына на карце Украіны

Галічына (укр.: Галичина, польск.: Galicja, ням.: Galizien, руск.: Галиция) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Бугу, верхняга цячэння Сану. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай, частка Цярнопальскай (за выключэннем яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.

Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам края прынята лічыць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, хутчэй за ўсё, паходзіць ад мястэчка Галіч, які калісьці быў сталіцай Галіцкага ўдзельнага княства. Сучасныя межы Усходняй Галічыны ў цэлым супадаюць з межамі Заходне-Украінскай народнай рэспублікі, якая была абвешчана 1 лістапада 1918 года.

З-за частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Венгрыі пасля «Вясны народаў» 1848 года Галічына стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, у той час як у расійскай Украіне выходзілі ўказы аб забароне ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму Галічыну яшчэ называюць «украінскім П'емонтам».

Спасылкі

Шаблон:Гістарычныя вобласці рассялення ўкраінцаў