Розніца паміж версіямі "Бітва за Вільню (1918—1919)"

Jump to navigation Jump to search
др
няма тлумачэння праўкі
др
На пачатку [[ХХ ст.]] горад Вільня знаходзіўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У [[1914]] годзе пачалася [[Першая сусветная вайна]], у якой Расія ўдзельнічала як праціўнік [[цэнтральныя дзяржавы|цэнтральных дзяржаў]]. У выніку наступу [[Германская імперыя|Германскай імперыі]] ў [[1915]] г. горад трапіў пад нямецкую акупацыю. Напрыканцы 1918 года нямецкія войскі паступова адступалі з тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, а іх месца займалі атрады расійскіх і прарасійскіх камуністаў. У той час Вільня з'яўлялася аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак паміж ізноў адраджаемых або ствараемых краін рэгіёну, — [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікай]]<ref>Białoruska Republika… с. 261</ref>, (БНР), [[Літва|Літоўскай Рэспублікай]]<ref>Białoruska Republika… с. 358</ref> і [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польскай Рэспублікай]]<ref name=a>Wojna… с. 47</ref>. З сакавіка [[1918]] года ў горадзе працаваў урад Літвы, а з пачатку снежня таксама ўрад БНР. [[15 снежня]] ў горадзе сфарміраваўся прарасійскі камуністычны (бальшавіцкі) [[Віленскі гарадскі савет рабочых дэпутатаў]]<ref name=b>Białoruska Republika… с. 364–366</ref>.
 
Дамінуючай нацыянальнай групай у Вільні, акрамя [[Яўрэі|яўрэяў]], былі [[палякі]]. Часць насельніцтва Віленшчыны, якое дэкляравала польскую нацыянальнасць, яшчэ да аднаўлення незалежнасці Польшчы вяло падрыхтоўчую працу, каб у будучым далучыць гэтыя зямлі да Польшчы. ФармаваннеФарміраванне польскіх ваенных атрадаў у Вільні пачалося [[10 верасня]] 1918 года пад патранатам [[Саюз польскіх вайкоўцаў|Саюзу польскіх вайскоўцаў]] (СПВ). Быў створаны Грамадскі камітэт, які, у сваю чаргу, стварыў Камітэт грамадскай бяспекі. У яго складзе, з дазволу СПВ у Вільні, удзельнічаў капітан [[Станіслаў Бабятынскі]]. Адбылася спроба дамовы паміж польскім, літоўскім, беларускім і яўрэйскім насельніцтвам з мэтай супольнай абароны ад надыходзячых бальшавікоў, аднак гэтая спроба скончылася паразай. Таму самастойна бараніць горад вырашыла толькі што сфармаванаясфарміраваная польская [[Краёвая самаабарона Літвы і Беларусі]], якая з [[8 снежня]] знаходзілася пад кіраўніцтвам генерала [[Уладзіслаў Вэйтка|Уладзіслава Вэйткі]], які спрабаваў пераўтварыць баявую адзінку ў рэгулярнае войска. У склад Краёвай самаабароны ўваходзіла Самаабарона Віленскай зямлі, якой кіраваў генерал [[Еўгеніюш Канткоўскі]]<ref name=a/>. Напрыканцы снежня 1918 года яна налічвала каля 1200 добраахвотнікаў, жыхароў горада і наваколля, з якіх былі сфармаванысфарміраваны два палкі пяхоты і адзін полк уланаў. Актыўна дзейнічала таксама віленская [[Польская ваенная арганізацыя]] (ПВА) пад кіраўніцтвам [[Вітольд Галамбёўскі|Вітольда Галамбёўскага]]<ref name=c>Wojna… с. 48–49</ref>.
 
[[29 снежня]] 1918 года польскія ўлады ў [[Варшава|Варшаве]] ў рамках рэарганізацыі распусцілі [[Самаабарона Літвы і Беларусі|Краёвую самаабарону Літвы і Беларусі]], а яе сяброў запрасілі ўступаць у шэрагі [[Войска польскае|Войска польскага]]. Генерал Вэйтка быў прызначаны кіраўніком Ваеннай акругі Літвы і Беларусі, генерал [[Адам Макжэцкі]]<ref>Паводле іншай крыніцы гэта быў [[Стэфан Макрэцкі]]; глядзі ''Białoruska Republika… с. 365''.</ref> — ваенным камендантам Вільні, маёр Станіслаў Бабятынскі — яго намеснікам, капітан Зігмунт Клінгер — кіраўніком штаба<ref name=b/><ref name=c/>. Самаабарона Віленскай зямлі пераўтварылася ў І Брыгаду, а яе кіраўніком стаў генерал [[Баляслаў Крэйчмер]]. Аднак гэтыя ваенныя адзінкі захавалі характар болей набліжаны да добраахвотнай самаабароны, чым да рэгулярнага войска. Польскія атрады ў Вільні атрымалі загад ажыццяўляць самастойныя ўзброеныя выступы ў выпадку спробы ўваходу ў горад РСЧА<ref name=c/>.
* 1-ы батальён (кіраўнік падкапітан [[Вітольд Шчэрбіцкі]])
* 2-і батальён (кіраўнік падкапітан [[Мікалай Зуевіч]])
* 3-і батальён (кіраўнік пар. [[Эдвард Качкоўскі]]; сфармаванысфарміраваны з палякаў — былых нямецкіх салдатаў)
* 4-ы батальён ПВА (кіраўнік парудчык [[Ян Галамбёўскі]])
* 5-ы батальён навабранцаў (кіраўнік капітан [[Уладзіслаў Пяцэскі]])<ref name=b/><ref name=c/>
== Стаўленне урадаў Беларускай Народнай Републікі і Літоўскай Рэспублікі ў барацьбы за Вільню ==
[[file:Luckewicz fota090128.jpg|thumb|200px|[[Антон Луцкевіч]] − прем'ер-міністр [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]]]
Напрыканцы 1918 года Вільня з'яўлялася сядзібай урада Літоўскай Рэспублікі, які лічыў сябе пераемнікам спадчыны [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і патрабаваў права на ўключэнне горада ў яе мяжы на падставе «гістарычных прычын»<ref>Białoruska Republika… с. 351</ref>. На пачатку снежня ў Вільню прыбыў таксама [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрад]] і [[Рада Народных Міністраў БНР]] на чале з [[Антон Луцкевіч|Антонам Луцкевічам]], які быў вымушаны пакінуць [[Мінск]] ў сувязі з заняццям яго бальшавікамі<ref name=b/>. Урад БНР таксама лічыў Вільню часткай сваёй тэрыторыі, аднак у той час ён імкнуўся да стратэгічнага прыбліжэння да Літвы і лічыў беларуска-літоўскія тэрытарыяльныя спрэчкі справай пазнейшага вырашэння<ref>Białoruska Republika… с. 348–358</ref>. У сувязі з набліжэннем бальшавікоў да Вільні, літоўцы і беларусы разам спрабавалі фарміраваць войскі для абароны горада. Літоўскі ўрад прызначыў беларуса, генерала [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыяна Кандратовіча]], на пасаду намесніка міністра краёвай абароны і даў яму задачу стварыць літоўскую армію з беларускімі атрадамі ў яе складзе. З пачатку снежня ў Вільні пачалося фарміраванне 1-га Беларускага палка пяхоты (1 БПП), кіраўніком якога стаў палкоўнік М. Лаўрэнц'еў, кіраўнікамі батальёнаў - палкоўнік Леніваў (некалькі дзён пазней звольнены з 1 БПП) і падпалкоўнік Успенскі, кіраўнікамі кампаніі - капітан Яўген Гайдукевіч, паручнікі Пятка, Жываткевіч і Талькоўскі. Напрыканцы снежня да полку патрапілі наступныя афіцэры: Сяткоўскі, [[Гасан Канапацкі]], Давід Якубоўскі, Рэмішэўскі і Лукашэвіч. Пачалося таксама фарміраванне 2-га Беларускага полку пяхоты<ref name=e>Białoruskie formacje… с. 94</ref>. Гэтыя дзеянні аказаліся аднак недастатковымі, каб абараніць Вільню ад бальшавікоў. Напрыканцы снежня літоўская армія была толькі ў працэсе ўтварэння, а яе накіды фарміраваліся ў [[Горад Каўнас|Коўне]], [[Горад Алітус|Аліце]] і [[Горад Кедайняй|Кейданах]]<ref name=b/>. Беларускія атрады мелі толькі афіцэраў, ў іх не хапала ў іх радавых<ref name=e/>. У сувязі з гэтым [[27 снежня]] беларускія атрады разам з большасцю сяброў урада БНР пакінулі Вільню і эвакуіраваліся ў [[Гродна]], якое заставалася пад нямецкай акупацыяй<ref name=b/><ref name=e/>. Літоўскі ўрад абмежаваўся да сімвалічнага жэсту ўзняцця [[Сцяг Літвы|літоўскага сцяга]] над віленскай Замкавай гарой, пасля чаго 1 студзеня эвакуіраваўся з немцамі цягніком у Коўна. Прычынай эвакуяцыі была не толькі прыбліжэнне бальшавікоў да горада, але таксама трывога, што пасля ўзмацнення там палякаў яго далейшая праца стане цяжкай альбо немагчымай<ref name=b/>.
 
[[3 студзеня]] прэм'ер-міністр БНР Антон Луцкевіч перадаў у рукі польскага міністра замежных спраў [[Леон Васілеўскі|Леона Васілеўскага]] пратэстную ноту. Незадаволенасць ўрада БНР ўзбудзіў факт, што генерал Вэйтка заявіў у Вільні мабілізацыю, якая датычылася таксама мясцовых беларусаў. Такім чынам ён хацеў адзначыць, што ён лічыць Віленшчыну часткай БНР і не згаджаецца, каб якая-небудзь іншая краіна ажыццяўляла там дзеянні. Паводле гісторыка беларускага паходжання Дароты Міхалюк такі пратэст у сітуацыі аблогі Вільні бальшавікамі мог быць успрыняты вельмі негатыўна вялікай часткай яе жыхароў, таму што можна было памылкова зразумець яго як выказ сімпатыі да бальшавікоў або заклік, каб пакінуць абарону<ref name=b/>.

Навігацыя

Асабістыя прылады

Прасторы назваў

Варыянты