Гіральд з Камбрыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21: Радок 21:
}}
}}


'''Гі́ральд з Кабрыі''' ({{lang-la|Giraldus Cambrensis}}, або '''Ге́ральд дэ Бэры''' ({{lang-fr|Gerald de Barri}}); каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны [[Уэльс|валійскі]] і [[Англія|англійскі]] [[гісторыя|гісторык]], асабісты святар [[Генрых II Плантагенет|караля Генрыха II]].
'''Гі́ральд з Камбрыі''' ({{lang-la|Giraldus Cambrensis}}, або '''Ге́ральд дэ Бэры''' ({{lang-fr|Gerald de Barri}}); каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны [[Уэльс|валійскі]] і [[Англія|англійскі]] [[гісторыя|гісторык]], асабісты святар [[Генрых II Плантагенет|караля Генрыха II]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 19:30, 19 снежня 2015

Геральд з Камбрыі
Giraldus Cambrensis
Род дзейнасці Святар, гісторык
Дата нараджэння 1146(1146)
Месца нараджэння Мэнарбір, Уэльс
Дата смерці 1223(1223)
Месца смерці Херэфорд, Англія
Грамадзянства  Англія
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Вільям Фіц-Ода дэ Бэры
Маці Энгарад Фіцджэральд дэ Бэры
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis, або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri); каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям'і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенцій III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі пасля арцыбіскупа кентэрберыйскага. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Апошнія гады жыцця мала вядомы. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — "Апісанне Гібернікі" (1188 г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Уэльсу" (1191 г.) і "Апісанне Уэльса" (1194 г.). Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

  • Topographia Hibernica (1188 г.)
  • Expugnatio Hibernica
  • Itinerarium Cambriae (1191 г.)
  • Descriptio Cambriae (1194 г.)
  • De instructione principis
  • De rebus a se gestis
  • De Menevensi ecclesia dialogus
  • Gemma ecclesiastica Textus
  • Speculum ecclesiae
  • Symbolum electorum
  • Invectionum libellus
  • De invectionibus
  • Vita sancti Hugonis
  • De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
  • Vita sancti Ethelberti
  • Vita sancti Remigii
  • Vita sancti David Textus

Літаратура

Зноскі