Гіральд з Камбрыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай [[валійцы|валійсай]] сям'і [[Нармандыя|нармандскага]] паходжання. У перапісцы з [[Інакенцій III, Папа Рымскі|Інакенцій III]] сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх<ref>[http://www.visionofbritain.org.uk/travellers/Cambrensis_Tour Gerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales]</ref>. Навучаўся ў [[Парыж]]ы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам [[Архібіскуп Кентэрберыйскі|арцыбіскупа Кентэрберыйскага]] ва [[Уэльс]]е. У [[1174]] г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у [[Рымска-Каталіцкая Царква|каталіцкай царкве]] [[Англія|Англіі]]. Фактычна выконваў [[біскуп]]скія абавязкі ў некалькіх [[парафія]]х. У [[1184]] г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара [[Генрых II Плантагенет|караля Генрыха II]]. У [[1185]] г. суправаджаў [[Іаан Беззямельны|прынца Джона]] ў [[Востраў Ірландыя|Ірландыю]]. У [[1196]] г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана [[Лінкальнскі сабор|Лінкальнскага сабора]], дзе мелася багатая [[бібліятэка]]. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў [[Рым]], аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у [[:en:Hereford|Херэфордзе]], недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.
Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай [[валійцы|валійсай]] сям'і [[Нармандыя|нармандскага]] паходжання. У перапісцы з [[Інакенцій III, Папа Рымскі|Інакенцій III]] сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх<ref>[http://www.visionofbritain.org.uk/travellers/Cambrensis_Tour/1 Gerald of Wales, The Itinerary of Archbishop Baldwin through Wales]</ref>. Навучаўся ў [[Парыж]]ы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам [[Архібіскуп Кентэрберыйскі|арцыбіскупа Кентэрберыйскага]] ва [[Уэльс]]е. У [[1174]] г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у [[Рымска-Каталіцкая Царква|каталіцкай царкве]] [[Англія|Англіі]]. Фактычна выконваў [[біскуп]]скія абавязкі ў некалькіх [[парафія]]х. У [[1184]] г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара [[Генрых II Плантагенет|караля Генрыха II]]. У [[1185]] г. суправаджаў [[Іаан Беззямельны|прынца Джона]] ў [[Востраў Ірландыя|Ірландыю]]. У [[1196]] г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана [[Лінкальнскі сабор|Лінкальнскага сабора]], дзе мелася багатая [[бібліятэка]]. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў [[Рым]], аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у [[:en:Hereford|Херэфордзе]], недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.


== Спадчына ==
== Спадчына ==

Версія ад 19:56, 19 снежня 2015

Геральд з Камбрыі
Giraldus Cambrensis
Род дзейнасці Святар, гісторык
Дата нараджэння 1146(1146)
Месца нараджэння Мэнарбір, Уэльс
Дата смерці 1223(1223)
Месца смерці Херэфорд, Англія
Грамадзянства  Англія
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Вільям Фіц-Ода дэ Бэры
Маці Энгарад Фіцджэральд дэ Бэры
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям'і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенцій III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх[1]. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — "Апісанне Гібернікі" (1188 г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Камбрыі" (1191 г.) і "Апісанне Камбрыі" (1194 г.)[2]. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

  • Topographia Hibernica (1188 г.)
  • Expugnatio Hibernica
  • Itinerarium Cambriae (1191 г.)
  • Descriptio Cambriae (1194 г.)
  • De instructione principis
  • De rebus a se gestis
  • De Menevensi ecclesia dialogus
  • Gemma ecclesiastica Textus
  • Speculum ecclesiae
  • Symbolum electorum
  • Invectionum libellus
  • De invectionibus
  • Vita sancti Hugonis
  • De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
  • Vita sancti Ethelberti
  • Vita sancti Remigii
  • Vita sancti David

Літаратура

Зноскі