Трайдзень: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
| дзеці = ''сыны'': [[Будзікід]](?), [[Будзівід]](?) <br />''дачка'':[[Гаўдэмунда]] |
| дзеці = ''сыны'': [[Будзікід]](?), [[Будзівід]](?) <br />''дачка'':[[Гаўдэмунда]] |
||
}} |
}} |
||
'''Трайдзень''', '''Трайдзен''' (? — [[1282]]) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]] |
'''Трайдзень''', '''Трайдзен''' (? — [[1282]]) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], здолеў утрымаць [[Вялікае Княства Літоўскае]] практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў. |
||
== Паходжанне == |
== Паходжанне == |
Версія ад 22:59, 1 студзеня 2016
Трайдзень | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шварн Данілавіч | ||||||
Пераемнік | Будзікід | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XIII стагоддзе | ||||||
Смерць | 1282 | ||||||
Бацька | Від(?) | ||||||
Дзеці |
сыны: Будзікід(?), Будзівід(?) дачка:Гаўдэмунда |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трайдзень, Трайдзен (? — 1282) — вялікі князь літоўскі (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам, здолеў утрымаць Вялікае Княства Літоўскае практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў.
Паходжанне
Паходжанне невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня — Віда, і яго брата Гердзеня, быццам сваякоў Міндоўга і разам з ім нашчадкаў полацкіх князёў, але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў Войшалк і Шварн, і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.
Вячаслаў Насевіч дапускае, што Трайдзень (Трайдзен) увогуле быў не літоўскім, а яцвяжскім князем — уладаром княства Дайнава, якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал Нёмана. Прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Літоўскай дзяржавы — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвязі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў[1].
Дзейнасць
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома, толькі што за часам Міндоўга ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У 1270 г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для Галіцка-Валынскага княства падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за Ірада і Нерона.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на Новагародскае, Гарадзенскае і Полацкае княствы для кансалідацыі ў межах сваёй дзяржавы балцкіх земляў, найперш Нальшанаў і Дзяволтвы, а таксама Жамойці і земляў яцвягаў. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад Тэўтонскага ордэна. Трайдзень падтрымліваў барацьбу прусаў з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю Команту ў арганізацыі паходу ў Кульмскую зямлю. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў ВКЛ, дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля Гродна і Слоніма.
Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з Уладзімірам Васількавічам Валынскім і захоўвае мірныя дачыненні з Львом Галіцкім. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў Драгічын, які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з Ягурчынам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — Раману Бранскаму, Глебу Смаленскаму, князям тураўскім і пінскім. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка яны пайшлі з ВКЛ.
У 1277 г. Трайдзень аблажыў Дзюнабург, у яго войску было шмат русінаў-лучнікаў, напэўна палачанаў, для штурму выкарыстоўваліся чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы і балісты. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з Мамшынам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да Любліна. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў Літву, разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі Кернаў (Кернава). Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў «горадам у зямлі Традзеня» або «горадам Трайдзеня», з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да Лівоніі. Трайдзень нагнаў іх каля Ашэрадэна і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у бітве пры Ашэрадэне. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і ВКЛ. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.
У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф'я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава II з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў. Да гэтага году Мацей Стрыйкоўскі адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на Самбію. Паводле трайдзеневага загаду Найміс ваюе Памезанію. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае Коўна. У 1281 г. Трайдзень захапіў Герцыке, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.
Смерць
Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшыя летапісы апавядаюць, што ў 1282 годзе Трайдзеня забілі два нальшанцы — Стуманд і Гірдзела, якія пасля ўцяклі да немцаў, падасланыя адным з нальшанскіх князёў — Полюшам, былым сепаратыстам, які збег з Літвы, прыняў каталіцтва і ўдзельнічаў у паходах тэўтонскіх рыцараў на ВКЛ, помсцячы за страту сваіх уладанняў.
Магчымы радавод
NN ├──>NN │ ├─>?Від │ │ ├─>Трайдзень │ │ │ ├─>Будзікід │ │ │ ├─>Будзівід │ │ │ │ ├─>Віцень │ │ │ │ ├─>Гедзімін─ГЕДЗІМІНАВІЧЫ │ │ │ │ ├─>Воін │ │ │ │ └─>Фёдар │ │ │ └─>Гаўдэмунда │ │ ├─>Борза │ │ ├─>Лесій │ │ ├─>Свелкеній │ │ ├─>Сірпуцій │ │ └─>NN дачка │ └─>Гердзень ∞ Еўпраксія │ ├─>Андрэй │ └─>? │ └──>NN ├─>Даўспрунк │ ├─>Таўцівіл ∞ Брачыслаўна кнж. полацкая │ │ └─>Іван │ ├─>Едзівід │ └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі ├─>Міндоўг │ ├─>Войшалк │ ├─>NN сын │ ├─>NN сын │ ├─>?Даўмонт │ ├─>NN дачка │ ├─>Рукля │ └─>Рупек └─>NN дачка └─>Транята
Зноскі
Літаратура
- Насевіч В. Трайдзен // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 517—518.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Dubonis, Artūras. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268—1282) / LII, Vilnius: LII leidykla, 2009, 241, [1] p.: iliustr. ISBN 978-9955-847-12-0