Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобны да [[стронга ручаёвая|стронгі ручаёвай]], адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.
Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да [[стронга ручаёвая|стронгі ручаёвай]], адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.
Стронга радужная (Oncorhynchus mykiss) — рыба сямейства ласасёвых. Мяса цэніцца як дыетычны прадукт.
Апісанне
Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да стронгі ручаёвай, адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.
Пашырэнне
Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (Salmo gairdneri). Акліматызавана ў Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, на Мадагаскары. Аб'ект сажалкавай рыбагадоўлі.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца воднымі беспазваночнымі, дробнай рыбай і насякомымі; у сажалкавык гаспадарках — спецыяльна прыгатаваным кормам.
Тэмпературны оптымум каля 20 °С. Полавая спеласць на 3—4-ым годзе жыцця. У прыродных умовах нерастуе ў сакавіку—красавіку на ўчастках з камяністым грунтам, ікру закопвае ў гальку. Плоднасць 1,6—2 тыс. ікрынак на 1 кг масы цела. Развіццё ікры каля 1,5—2 месяцаў.
Літаратура
Жукаў П. Стронга радужная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.