Свята-Троіцкая царква (Ельск): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др - {{ізаляваны артыкул}} |
|||
Радок 15: | Радок 15: | ||
* {{radzima|}} |
* {{radzima|}} |
||
* {{ГБ|}} |
* {{ГБ|}} |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта]] |
[[Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта]] |
||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]] |
Версія ад 19:29, 4 лютага 2016
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква у Ельску. Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1769—1780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 1870—1871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром.
Пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. У інтэр'еры дамінуе цэнтральнае двухсветлавое памяшканне. Над бабінцамі хоры.
У 1939—1941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
- Ельская Троіцкая царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Ельск)
- Свята-Троіцкая царква (Ельск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)