Тампліеры: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Спасылкі: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Дадаў болей дакладнае слова-вызначэньне.
Радок 14: Радок 14:
|вядомыя_камандзіры=[[Гуга дэ Пейн]]<br />[[Эўрар дэ Бар]]<br />[[Жак дэ Мале]]
|вядомыя_камандзіры=[[Гуга дэ Пейн]]<br />[[Эўрар дэ Бар]]<br />[[Жак дэ Мале]]
}}
}}
'''Тампліеры''', '''храмоўнікі''' ([[французская мова|франц]]. templiers, ад temple — храм), члены сярэднявечнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў [[Іерусалім]]е пасля [[Першы крыжовы паход|Першага крыжовага паходу]] (каля [[1118]] або [[1119]]) французскімі [[рыцар]]амі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у [[палесціна|Палесціне]] і [[сірыя|Сірыі]].
'''Тампліеры''', '''храмоўнікі, Рыцарскі Ордэн''' ([[французская мова|франц]]. templiers, ад temple — храм), члены сярэднявечнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў [[Іерусалім]]е пасля [[Першы крыжовы паход|Першага крыжовага паходу]] (каля [[1118]] або [[1119]]) французскімі [[рыцар]]амі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у [[палесціна|Палесціне]] і [[сірыя|Сірыі]].


===Гісторыя===
===Гісторыя===

Версія ад 22:53, 13 лютага 2016

Pauperes commilitones Christi Templique Solomonici
Ордэн рыцараў Хрыста, а таксама Ордэн рыцараў Саламонава Храма
Гады існавання каля 1119 – 1312
Краіна
Падпарадкаванне Папа Рымскі
Тып Ваенна-рыцарскі ордэн
Складаецца з
Функцыя Абарона паломнікаў
Колькасць 15 000 — 20 000 у лепшыя часы, 10% з якіх былі рыцарамі
Дыслакацыя
Мянушкі Храмоўнікі
Заступнік Бернар Клервоскі
Удзел у Крыжовыя паходы
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Гуга дэ Пейн
Эўрар дэ Бар
Жак дэ Мале

Тампліеры, храмоўнікі, Рыцарскі Ордэн (франц. templiers, ад temple — храм), члены сярэднявечнага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Іерусаліме пасля Першага крыжовага паходу (каля 1118 або 1119) французскімі рыцарамі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі.

Гісторыя

Названыя па першапачатковай рэзідэнцыі заснавальнікаў ордэна, якая знаходзілася зблізку царквы, якая, паводле аддання, была ўзведзеная на месцы старажытнага храма Саламона. У 1128 быў выпрацаваны статут ордэна, які ператварыў яго ў строга цэнтралізаваную арганізацыю. У 1139 Папа Інакенцій II надаў Тампліерам шырокія прывілеі: вынятка з юрысдыкцыі мясцовых свецкіх і царкоўных феадалаў, вызваленне ад выплаты царкоўных падаткаў, падсуднасць толькі папскай курыі і інш. Гэтыя прывілеі пасля пацвярджаліся і дапаўняліся інш. папамі, якія імкнуліся паставіць ордэн на службу сваім палітычным мэтам. Тампліеры актыўна ўдзельнічалі ў крыжовых паходах 12—13 стст. З часам яны сталі найбольш арганізаванай ваенна-палітычнай сілай Іерусалімскага каралеўства. У 1187 Тампліеры патрывалі жорсткае паражэнне ў бітве пры Хаціне ад Саладзіна. Ордэн Тампліераў дзякуючы падараванням і ахвяраванням ператварыўся ў найбуйнага феадальнага валадара на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Яго «правінцыі» (мясцовыя падпадзяленні) існавалі амаль ва ўсіх дзяржавах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сяляне, жорстка працаваўшыя ў маёнтках Тампліераў, не раз паднімалі супраць іх паўстанні. Узбагачэнню Тампліераў садзейнічалі заняткі гандлем і ліхвярствам. У 13 ст. Тампліеры — найбуйныя банкіры ў Заходняй Еўропе. Да фінансавых паслуг Тампліераў звярталіся феадалы, васпаны, рымскія папы.

Спаленне Тампліераў за «ерась»

У 1291 Тампліеры абгрунтаваліся на Кіпры, затым канчаткова перабраліся ў Еўропу, пераважна ў Францыю. У канфлікце пачатку 14 ст. паміж французскім каралём Філіпам IV Прыгожым і рымскім папам Баніфацыем VIII Тампліеры падтрымлівалі папу. У перыяд Авіньёнскага паланення пап Філіп IV, баяўшыся росту магутнасці Тампліераў, імкнуўся авалодаць іх багаццямі, дамогся абвінавачвання Тампліераў у ерасі. Супраць іх быў узбуджаны інквізіцыйны працэс. Увосень 1307 амаль усе Тампліеры ў Францыі былі арыштаваныя; пасля жорсткіх катаванняў «абвінавачаныя» у ерасі і спаленыя (1310); здабытак ордэна быў канфіскаваны каралеўскай казной. Пераследам падвергнуліся таксама Тампліеры і ў інш. дзяржавах Заходняй Еўропы. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Тампліераў.

Спадчына

З іх ваеннай місіяй і шырокімі фінансавымі сродкамі, рыцары фінансавалі будаўніцтва вялікай колькасць пабудоў і храмаў у Еўропе і на Святой Зямлі. Шматлікія з гэтых будынкаў усё яшчэ захаваліся. Адметныя архітэктурныя элементы гэтых будынкаў уключаюць выкарыстанне выявы «два рыцара на адзіным кані», уяўляючы беднату Тампліераў, і круглыя будынкі, распрацаваныя, каб пахадзіць на царкву Святога Долу ў Іерусаліме.

Сёння вялікая колькасць арганізацый заяўляе, што яны з'яўляюцца нашчадкамі традыцый тампліераў, асабліва тых якія з'яўляюцца добрымі учынкамі. Некаторыя з такіх арганізацый шмат дзейнічаюць па ўсяму свету, падтрымліваюць лякарні, медыцынскія цэнтры для жабракоў і іншае.

Паданні

З самага заснавання ордэна, з ім было звязана мноства паданняў і легенд. Большасць была пра тое, што Тампліеры даўно займалі Храмаву гару. Хадзілі чуткі, пра рэліквіі, якія там маглі знайсці члены ордэна (у асноўным: Святая Граль, Каўчэг Заповедзяў ці фрагменты крыжа на якім быў распяты Ісус Хрыстос). Яшчэ больш легенд хадзіла пра скарбы схованыя Тампліерамі.

Гл. таксама

Літаратура

  • Тамплиеры. М. А. Заборов. // БСЭ

Спасылкі

Шаблон:Faciens misericordiam

  1. https://www.ilgiorno.it/lecco/cronaca/lierna-gran-maestro-templari-1.4537618