Аблога Антверпена: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новы перакладам |
др →Літаратура: арфаграфія |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
* {{кніга|аўтар = Заянчкоўскі А. М .|частка = |загаловак = Першая сусветная вайна|арыгінал = |спасылка = http://militera.lib.ru/h/zayonchkovsky1/|адказны = |выданне = |месца = СПб|выдавецтва = Палігон|год = 2000|том = |старонкі = |старонак = 878|серыя = |isbn = 5-89173-082-0|тыраж = }} |
* {{кніга|аўтар = Заянчкоўскі А. М .|частка = |загаловак = Першая сусветная вайна|арыгінал = |спасылка = http://militera.lib.ru/h/zayonchkovsky1/|адказны = |выданне = |месца = СПб|выдавецтва = Палігон|год = 2000|том = |старонкі = |старонак = 878|серыя = |isbn = 5-89173-082-0|тыраж = }} |
||
* {{кніга|аўтар = Бэзіл |
* {{кніга|аўтар = Бэзіл Лідл Гарт|частка = |загаловак = 1914. Праўда аб Першай сусветнай|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = М|выдавецтва = Эксма|год = 2009|том = |старонкі = |старонак = 480|isbn = 978-5-699-36036-9|тыраж = 4 300}} |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 18:54, 16 лютага 2016
Аблога Антверпена | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
Дата | 28 верасня — 10 кастрычніка 1914 года | ||
Месца | Антверпен, Бельгія | ||
Вынік | Германская армія ўзяла горад | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абло́га Антве́рпена — аблога і ўзяцце бельгійскага горада Антверпен германскімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны.
У 1914 гаду горад Антверпен быў абаронены з усіх бакоў некалькімі дзесяткамі дробных крэпасцяў (фортаў) і двума абарончымі лініямі. Пасля таго, як бельгійская армія адступіла ў Антверпен, нямецкія войскі 20 верасня пачалі аблогу горада. Аблога была няпоўнай: нямецкія войскі блакавалі Антвэрпэн толькі з усходу і поўдня. З поўначы праходзіла граніца з нейтральнымі Нідэрландамі, з захаду (з мора) гораду магла аказваць дапамогу Вялікабрытанія. Германскае камандаванне выдзеліла на аблогу горада 3-ці рэзервовы корпус (асноўныя сілы немцаў у гэты час змагаліся ва Францыі, гл. артыкул «Бег да мора»). Бельгійскія войскі праводзілі рэйды з горада, наносячы адчувальныя ўдары абложнікам. У сувязі з гэтым германцы перакінулі да Антверпена дадатковыя сілы.
Рашучыя бамбардзіроўкі горада германцы пачалі 28 верасня, пасля таго як вызвалілася цяжкая артылерыя, якая абложвала французскую крэпасць Мабёж. Першыя артылерыйскія абстрэлы прынеслі значныя вынікі абложнікам. Станавілася відавочна, што Антверпен доўга не вытрымае, тым больш, што ў Францыі усталёўвалася суцэльная лінія фронту, што пагражала бельгійскай арміі поўным акружэннем. 2 кастрычніка немцы пачалі штурм некаторых фартоў і захапілі два з іх.
1 кастрычніка бельгійцы накіравалі брытанскаму ўраду тэлеграму, у якой заявілі, што адступяць з Антверпена на працягу 3 дзён. Аднак брытанцы заявілі, што зробяць усё магчымае, каб не здаваць Антверпен германцам. І ўжо 3 кастрычніка ў горад прыбыў атрад марскіх пехацінцаў брытанскай арміі. Аднак гэта не магло змяніць становішча. Германская армія працягвала наступаць, і бельгійцы пачалі адступленне з горада. Бельгійская армія эвакуіравалася з Антверпена па пантонным мастам. Апошнія бельгійскія часткі беглі з Антверпена 8 кастрычніка, 9 кастрычніка германская армія ўвайшла ў горад. Значная колькасць бельгійскіх ваеннаслужачых, а таксама брытанскія часткі збеглі ў нейтральныя Нідэрланды, дзе былі інтэрніраваныя на час вайны.
Літаратура
- Заянчкоўскі А. М . Першая сусветная вайна. — СПб: Палігон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзіл Лідл Гарт. 1914. Праўда аб Першай сусветнай. — М: Эксма, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.