Розніца паміж версіямі "Студыты"

Jump to navigation Jump to search
73 байты дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
'''Студыты''' - (поўная назва «Манахі Студыцкага статута», [[лацінская мова|лац.]] Monachi e Regula Studitarum, [[украінская мова|укр.]] Монахи Студитського Уставу, M.S.U.) - манаскае аб'яднанне ў складзе [[УГКЦ|Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы]], чальцы якога жывуць па студытскім статуце, распрацаваным у [[IX стагоддзе|IX стагоддзі]] Феадорам Студытам.
==Гісторыя==
Студыцкі статут быў уведзены Феадосіем Пячэрскім каля [[1070]] года ў Кіева-Пячэрскай лаўры, адкуль ён распаўсюдзіўся і ў іншыя манастыры Русі. Студыцкі статут захоўваўся Рускай царквой да XIV стагоддзя, калі пачаў саступаць Ерусалімскаму, але ў некаторых кляштарах ён дзейнічаў да XVIII стагоддзя. У кляштарах УГКЦ з моманту [[Брэсцкая ўнія|Брэсцкай уніі]] і да канца XIX стагоддзя студыцкі статут не ўжываўся.
 
У канцы XIX стагоддзя ў Галіцыі пачаўся рух, які выступіў за абнаўленне манаскага жыцця і стварэнне студыцкіх манастыроў. Датай заснавання манаскага аб'яднання лічыцца 22 верасня 1898 году <ref>Ukrainian Studite Monks (M.S.U.)</ref>. Першы паўнавартасны манастыр з'явіўся ў 1904 годзе ў Скнілаве, недалёка ад Львова. Студыцкі рух быў падтрыманы мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, які ў 1906 годзе сумесна са сваім братам Кліментам Шаптыцкім напісаў для новага манастыра статут - «Тыпікон Студыцкай лаўры св. Антонія Пячэрскага ў Скнілаве »<ref> Колупаев В. «Студиты» //Католическая энциклопедия. Т.4. М.:2011. Ст. 1136—1138</ref>. У Першую сусветную вайну манастыр у Скнілаве быў спустошаны, Андрэй Шаптыцкі перадаў манахам-студытам у 1919 годзе Уневскую лаўру <ref>Монашеские ордены и конгрегации УГКЦ</ref>. З гэтага моманту Ўнеў стаў духоўным цэнтрам студытаў УГКЦ, галоўным пробашчам быў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі з тытулам архімандрыта, пасля яго смерці манахаў узначальваў брат мітрапаліта Кліменцій Шаптыцкі. У 1939 годзе ва ўкраінскіх студытаў было 8 манастыроў, агульная колькасць манахаў складала 196 чалавек <ref>Монашеские ордены и конгрегации УГКЦ</ref>.

Навігацыя