Маскоўскі дагавор РСФСР — Літва (1920): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:Roszczenia litewskie.PNG|thumb|Літва і яе |
[[File:Roszczenia litewskie.PNG|thumb|Літва і яе тэрытарыяльныя прэтэнзіі]] |
||
'''Маскоўскі дагавор 1920 года''' — [[мірны дагавор]] паміж [[Літва|Літвой]] і [[Савецкая Расія|Савецкай Расіяй]] (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня [[1920]] у Маскве. |
'''Маскоўскі дагавор 1920 года''' — [[мірны дагавор]] паміж [[Літва|Літвой]] і [[Савецкая Расія|Савецкай Расіяй]] (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня [[1920]] у Маскве. |
||
Версія ад 17:15, 23 лютага 2016
Маскоўскі дагавор 1920 года — мірны дагавор паміж Літвой і Савецкай Расіяй (РСФСР), які быў падпісаны 12 ліпеня 1920 у Маскве.
Дагавор быў падрыхтаваны ва ўмовах паспяховага наступлення Чырвонай Арміі на землях Беларусі летам 1920 у час савецка-польскай вайны. Згодна з ім быў юрыдычна ліквідаваны ЛітБел[1]; была вызначана дзяржаўная мяжа паміж РСФСР і Літвой; частка этнічнай беларускай тэрыторыі з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Віленскі край з Вільняй былі прызнаныя часткай Літвы. Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе савецка-польскай вайны, бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту ў яго наступленні на Варшаву. Літоўскі бок абавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і груп», у тым ліку органаў БНР.
У адпаведнасці з гэтым дагаворам савецкі бок у жніўні 1920 перадаў Літве занятую 14.7.1920 Вільню. Пасля пазнейшых няўдач Чырвонай Арміі ў канцы жніўня 1920 і заняцця польскім войскам заходніх земляў Беларусі, дагавор страціў сваю актуальнасць.
Перагаворы
Перагаворы пачаліся ў маі 1920, і літоўскі бок спрабаваў выкарыстаць дзяржаўна-палітычны вакуум, які ўзнік на тэрыторыі Беларусі, найперш на паўночна-заходніх землях, пасля ліквідацыі ЛітБела, настойваючы на перадачы Літве тэрыторый Ковенскай, Віленскай, Сувалкаўскай і Гродзенскай губерняў (з гарадамі Беласток, Бельск, Гродна, Брэст, Кобрын, Пружаны), Навагрудскага павета Мінскай губерні. Савецкая дэлегацыя ў адказ прадставіла этнаграфічную карту, на якой было азначана пражыванне літоўцаў толькі на тэрыторыі Сувалкаўскай, Ковенскай і заходняй часткі Віленскай губерні (без Вільні). Усё ж савецкі бок згадзіўся, ва ўмовах падрыхтоўкі наступлення супраць польскіх войскаў, перадаць Літве частку беларускіх земляў.[2]
Наш час
Пэўная частка радыкальных палітыкаў Літвы трактуе дагавор як падставу для тэрытарыяльных прэтэнзій да Беларусі. У ацэнках сучаснай беларускай гістарыяграфіі дагавор выступае як ваенна-палітычны акт савецкага кіраўніцтва, якое не лічылася з інтарэсамі беларускага народу.
Зноскі
Літаратура
- У. Ф. Ладысеў. Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі (метадалагічны аспект) // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навук. артыкулаў. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 422 с. ISBN 985-417-834-Х.
- Гісторыя Беларусі / Пад рэд. М. Касцюка. У 6 т. Т.5. С.113, 114.