Розніца паміж версіямі "Першая сусветная вайна"

Jump to navigation Jump to search
др
Адным з фактараў напружання паміж дзяржавамі быў [[імперыялізм]]. У выніку прагрэса [[Індустрыяльная рэвалюцыя|індустрыяльнай рэвалюцыі]], Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, былі неабходныя вялікія рынкі сбыту, для сваіх тавараў, колькасць якіх павялічвалася з кожным годам. Гэтыя краіны актыўна ўдзельнічаюць у эканамічнай экспансіі Афрыкі, Азіі і Акеаніі. Англія і Францыя здолелі мірна вырашыць любыя пытанні, датычныя сваіх калоній, але не хацелі мірыцца з агрэсіўнай каланіяльнай палітыкай, якую праводзіў [[Другі Рэйх]], што яшчэ больш павялічыла напружанне. На [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]] за распадам Асманскай імперыі уважліва назіралі Расія і Аўстра-Венгрыя, якія рыхтаваліся да падзелу тэрыторый саслабелага суседа.
 
Напрыканцы [[19 ст.]] узнікла новая сацыяльная і філасофская дактрына, якая атрымала назву «[[Сацыяльны дарвінізм]]». Паводле гэтай тэорыі, ўсеусе нацыі, народы і этнічныя групы павінны былі весці канкурэнцыю за сусветнае лідарства. Будавалася гэтая тэорыя на думках [[Дарвін]]а, а менавіта на біялагічнай [[Эвалюцыя|эвалюцыі]] і міжвідавай канкурэнцыі, што разумелася як «выжыванне найбольш прыстасаваных». Такая ідэалогія выдатна ўпісвалася ў імперскую палітыку, што правадзілі еўрапейскія дзяржавы. Апраўданая жорсткая "бітва за выжыванне" паміж краінамі, вымушала мацнейшых "з'ядаць" слабейшых, што пазней, у міжваенны перыяд, дало пачатак [[Нацыянал-сацыялізм|нацыскаму]] [[Расізм|расізму]]. Сацыяльны дарвінізм таксама служыў апраўданнем каланізацыі ў Азіі і Афрыцы.
 
У дадатак, у такіх краінах, як Аўстра-Венгрыя і Германія, шла барацьба паміж германскай і славянскай культурамі. Менавіта ў гэты час ваенная перавага над суседзямі стала ключом развіцця для шматлікіх еўрапейскіх цывілізацый. Тупік у імперскай палітыцы азначаў бы толькі адно — крах і катастрфукатастрофу. Такая філасофія была каталізатарам для фарміравання патрабавальных адносін паміж дзяржавамі.
 
Большасць краін пачала праводзіць агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы такім чынам у грамадстве нянавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся як правакацыя.

Навігацыя