Пралетарый (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні 1934 года. Па ўмяшчальнасці ён быў другім паводле велічыні пасля [[кінатэатр «Чырвоная зорка», Мінск|кінатэатра «Чырвоная зорка»]]. На яго экране дэманстраваліся як [[Кінематограф СССР|савецкія]], у тым ліку і [[Кінематограф Беларусі|беларускія]], так і замежныя фільмы. Напрыклад, 13 верасня 1938 года адбыўся паказ знакамітага фільма [[Чарлі Чаплін]]а «[[Агні вялікага горада, фільм|Агні вялікага горада]]»<ref name="arcp"/>.
 
У 1938 годзе кінатэатр закрылі на рэканструкцыю паводле праекта архітэктара Герасіма Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «'''Радзіма'''»<ref name="arcp"/> (арыг. «Родзіма»{{крыніца?}}).
 
21 чэрвеня 1941 года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «[[Франтавыя сяброўкі, фільм|Франтавыя сяброўкі]]», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і а 0:20, ужо 22 чэрвеня 1941, — дадатковы сеанс фільма. 24 чэрвеня 1941 года а 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную эшаланаваную [[бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўку Мінска]]. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынкі цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрыні-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада не аднавілі<ref name="arcp"/>.
10 059

правак

Навігацыя