Розніца паміж версіямі "Коўра вялікая"

Jump to navigation Jump to search
3 560 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
(Новая старонка: '{{Таксон | name = | regnum = Жывёлы | image file = Podiceps_cristatus_5_%28Marek_Szczepanek%29.jpg | image title...')
 
| iucn = 106003639
}}
'''Коўра вялікая''', '''паганка вялікая''', '''чомга''' (''Podiceps cristatus'')  — вадаплаўная птушка атрада [[паганкападобныя|паганкападобных]].
 
== Апісанне ==
{{пішу}}
Даўжыня цела 46-61 см, размах крылаў 81-90 см. Маса 1—1,2 кг. Самцы большыя за самак.
 
У гнездавым апярэнні 2 чубы і ржавыя «бакенбарды», белыя грудзі і ніз цела. У зімовым апярэнні чубы слаба вызначаныя, «бакенбарды» знікаюць, над вокам белая палоска, белы бок галавы, чырванаватая дзюба. Маладыя птушкі да канца лета маюць на спіне і баках галавы цёмныя, падоўжныя палоскі. У палёце доўгая, тонкая шыя з вялікай галавой, зверху на цёмных крылах белае люстэрка і трохвугольная белая пляма. Голас гучны, хрыплаваты.
 
Добра плавае і нырае, узлятае з разбегу. Палёт хуткі.
 
== Пашырэнне ==
Насяляе вадаёмы са стаячай вадой за выключэннем вельмі малых па плошчы азёр і сажалак.
 
Арэал разарваны: [[Еўропа]] без паўночна-ўсходняй, заходняй і паўночнай Скандынавіі, праз Расію, Малую Азію і краіны Блізкага Усходу да Карэйскага п-ва; паўночны захад Афрыкі і на поўдзень ад Сахары, паўднёва-ўсходняя Аўстралія, [[Новая Зеландыя]] і [[Тасманія]]. Пералётны від, у Афрыцы і Аўстраліі аселы. Месца зімовак: Заходняя і Паўднёвая Еўропа, Паўднёвая і Усходняя Азія (узбярэжжа Кітая, [[Японія]]). На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны, транзітна мігрыруючыi ў невялікай колькасці зімуючы від.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Корміцца дробнай рыбай, воднымі ракападобнымі, малюскамі. Заглынае пёры, якія выконваюць ролю гастралітаў.
 
У шлюбны перыяд птушкі плаваюць парамі, адначасова ныраюць за воднымі раслінамі.
 
Гняздо — плывучая недалёка ад краю [[трыснёг|трыснягу]] вільготная куча з гніючых водных раслін. Можа гняздзіцца ў калоніях.
 
Яйкі (3-5) з аднолькавазавостранымі канцaмі, белыя; памеры: 53 х 36 мм.
 
== Падвiды ==
* ''Р. с. сristatus'' Еўропа і Цэнтральная Азія да Манголіі і Карэі;
* ''P. c. infuscatus'' — лакальна ва ўсходняй, паўднёвай і заходне-цэнтральнай частках Афрыкі;
* ''P. c. australis'' — паўднёвая Аўстралія, Тасманія, паўднёвая частка Новай Зеландыі.
 
== Літаратура ==
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
 
[[Катэгорыя:Паганкападобныя]]

Навігацыя