Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: ''''Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі)''' ({{ДН|25|12|1885}}, Лагойск — {{ДС|8|9|1976}}) — белар...'
 
(Няма розніцы)

Версія ад 23:36, 28 красавіка 2016

Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі) (25 снежня 1885, Лагойск — 8 верасня 1976) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Барыса, Шаклавітага («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага) Адначасова ў 1916-18 гадах у Александрыінскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф.Шаляпіным. З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Рускалка» А.Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1 (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне. З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва БЦР. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Менскага тэатра, дзе разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне, адзін са стваральнікаў (разам з М.Равенскім канцэртна-эстраднай групы пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў ЗША.

Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.

Літаратура

  • Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340.