Слонім: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 43: | Радок 43: | ||
|афіцыйная мова = |
|афіцыйная мова = |
||
|афіцыйная мова-ref = |
|афіцыйная мова-ref = |
||
|насельніцтва = |
|насельніцтва = 49528 |
||
|крыніца насельніцтва = <ref name="2016-Estimate"/> |
|||
|год перапісу = |
|год перапісу = 2016 |
||
|шчыльнасць = |
|шчыльнасць = |
||
|нацыянальны склад = |
|нацыянальны склад = |
||
Радок 71: | Радок 72: | ||
|OpenStreetMap = 242978904 |
|OpenStreetMap = 242978904 |
||
}} |
}} |
||
'''Сло́нім''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Slonim'') — горад у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]], на [[рака Шчара|р. Шчара]] пры ўпадзенні ў яе [[рака Іса|р. Іса]]. У 148 км на паўднёвы ўсход ад [[Гродна]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Баранавічы]]—[[Ваўкавыск]]. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Івацэвічы|Івацэвічамі]], [[Ружаны|Ружанамі]], [[Зэльва]]й, [[Дзятлава]]м. Насельніцтва |
'''Сло́нім''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Slonim'') — горад у [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Слонімскі раён|Слонімскага раёна]], на [[рака Шчара|р. Шчара]] пры ўпадзенні ў яе [[рака Іса|р. Іса]]. У 148 км на паўднёвы ўсход ад [[Гродна]]; чыгуначная станцыя на лініі [[Баранавічы]]—[[Ваўкавыск]]. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з [[Баранавічы|Баранавічамі]], [[Івацэвічы|Івацэвічамі]], [[Ружаны|Ружанамі]], [[Зэльва]]й, [[Дзятлава]]м. Насельніцтва 49 528 чалавек (2016)<ref name="2016-Estimate"/>. |
||
{{Змест злева}} |
{{Змест злева}} |
||
Радок 87: | Радок 89: | ||
З 1795 г. Слонім у складзе Расійскай імперыі, цэнтр [[Слонімская губерня|губерні]]. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці. |
З 1795 г. Слонім у складзе Расійскай імперыі, цэнтр [[Слонімская губерня|губерні]]. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці. |
||
== Насельніцтва == |
|||
* [[2010]] – 48,8 тыс. чал. |
|||
* [[2016]] – 49 528 чал.<ref name="2016-Estimate">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_4944/ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа.] {{ref-ru}}</ref> |
|||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
||
Радок 92: | Радок 98: | ||
У 1813—1905 працавала [[Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка]]. |
У 1813—1905 працавала [[Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка]]. |
||
⚫ | |||
⚫ | |||
== Культура == |
== Культура == |
||
Радок 104: | Радок 107: | ||
* [http://www.slonves.by/Газета "Слонімскі веснік"]. Орган мясцовых улад. |
* [http://www.slonves.by/Газета "Слонімскі веснік"]. Орган мясцовых улад. |
||
⚫ | |||
== Выдатныя мясціны == |
|||
⚫ | |||
== Славутасці == |
|||
* [[Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Слонім|Слонімскі касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак]] |
* [[Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Слонім|Слонімскі касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак]] |
||
* [[Слонімская ратуша]] |
* [[Слонімская ратуша]] |
Версія ад 20:45, 2 мая 2016
Горад
Слонім
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Сло́нім (афіц. транс.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. У 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 528 чалавек (2016)[2].
Гісторыя
Летапісныя назвы: Услонім, Васлонім, якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў драўляны замак. Упершыню Слонім згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. У XII-XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Пад 1281 г. узгадваецца «князь васлонімскі» Васілька[3]. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410. З 1413 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Троцкага ваяводства.
У 1490 г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, у асноўным закончаны новы замак. У 1531 вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка Р. Валовіча, з 1586 — канцлера літоўскга Л. Сапегі. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага[4]. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. – 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней – прыгонных сялян[5].
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
З 1795 г. Слонім у складзе Расійскай імперыі, цэнтр губерні. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
Насельніцтва
Эканоміка
У горадзе больш 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшка», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».
У 1813—1905 працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.
Культура
Слонімскі драматычны тэатр. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага, этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка», музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.
СМІ
- "Газета Слонімская". Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад "Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя Масмедыі".
- "Слонімскі веснік". Орган мясцовых улад.
Адукацыя
У Слонiме дзейнiчае кадэцкi корпус, якi быў заснаваны у 1997 годзе, кiраунiк i заснавальнiк падпалкоўнік Вiктар Мiкалаевiч Пенза.
Славутасці
- Слонімскі касцёл Бязгрэшнага Зачацця Панны Марыі і манастыр бернардзінак
- Слонімская ратуша
- Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
- Слонімскі касцёл святога Андрэя
- Слонімская сінагога
- Спаса-Праабражэнскі сабор
- манастыр бенедыктынак (1801)
- капліца Святога Дамініка (1745)
- Слонімскі сядзібна-паркавы комплекс «Альберцін»
- будынак Слонімскага банка
- будынак Слонімскага вакзала
- будынак аустэрыі (2-я палова 18 ст.)
- жылыя дамы (19— 1-й пал. 20 ст.).
- Слонімскі Дабравешчанскі манастыр (2003)
- Слонімскі ідал[6]
-
Капліца Святога Дамініка (1745)
-
Слонімская Свята-Траецкая царква (колішні касцёл і манастыр бернардзінцаў)
-
Жылы дом па пл. Леніна, 6
-
Танк у цэнтры
Вядомыя асобы
- Ніна Іванаўна Здановіч
- Майкл Маркс
- Фёдар Міхайлавіч Сінічкін (1901—1962) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза.
- Іосіф Іосіфавіч Стаброўскі (1869—1968) — археолаг і краязнавец.
- Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан
- Канстанцін Пушкарэвіч
- Сяргей Чыгрын — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Гл. таксама
- Васілька Слонімскі
- Слонімская друкарня
- Парэцкая царква
- Газета Слонімская
- Гарады Гродзенскай вобласці
- Гарады Беларусі
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
- ↑ ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. – с. 90.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— с. 90.
- ↑ Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Мінск, 2001.
Літаратура
- В. Супрун. Загадкі слонімскіх замкаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1986. — ISSN 0131-2669 С. 18—20.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонім
- м. Слонім на Radzima.org
- «Гісторыя Слонімшчыны»
- Васілёвец — блог, прысвечаны гісторыі Слоніма і Слонімшчыны