Танімбар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29: Радок 29:


== Прырода ==
== Прырода ==
[[Біялогія|Біёлагі]] адносяць [[флора|флору]] архіпелага Танімбар да паўднёвага [[меланезія|меланезійскага]] рэгіёна. Назіраецца перавага [[Мацярык Аўстралія|аўстралійскіх]] відаў. Значная частка архіпелага пакрыта дажджавымі [[лес|лясамі]]. На [[бераг|ўзбярэжжы]] сустракаюцца [[мангры]].
[[Біялогія|Біёлагі]] адносяць [[флора|флору]] архіпелага Танімбар да паўднёвага [[меланезія|меланезійскага]] рэгіёна. Назіраецца перавага [[Мацярык Аўстралія|аўстралійскіх]] відаў. Значная частка архіпелага пакрыта дажджавымі [[лес|лясамі]]. На [[бераг|ўзбярэжжы]] сустракаюцца [[мангры]].



Наземная [[фаўна]] не адрозніваецца багаццем. Ізаляванасць архіпелага прывяла да нешматлікай колькасці дзікіх відаў [[сысуны|сысуноў]]. У той жа час на Танімбары шмат [[птушкі|птушак]], у тым ліку 10 эндэмічных відаў.


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 23:20, 18 мая 2016

Танімбар
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Фота 1910 г.
Фота 1910 г.
Характарыстыкі
Колькасць астравоў65 
Найбуйнейшы востраўвостраў Ямдэна 
Агульная плошча5 430 км²
Найвышэйшы пункт240 м
Насельніцтва105 394 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва19,41 чал./км²
Размяшчэнне
7°30′ пд. ш. 131°30′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Танімбар (Інданезія)
Танімбар
Танімбар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Танімба́р (індан.: Tanimbar) — архіпелаг з прыкладна 65 астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Малуку. Плошча — 5 430 км². Насельніцтва (2010 г.) — 105 394 чал.

Геаграфія

Архіпелаг Танімбар з'яўляецца вяршыняй падводнага плато паміж морам Банда і Арафурскім морам. Геолагі лічаць, што астравы першапачаткова фарміраваліся ў юрскі перыяд, калі на плато пачалі вывяргацца гразевыя вулканы. Значная частка паверхні склалася дзякуючы каралавым рыфам. Усе астравы архіпелага нізкія. Найвышэйшы пункт на ўсходзе вострава Ямдэна — 240 м.

Клімат трапічны мусонны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +27,2°C. З мая да лістапада цягнецца сухі сезон. У жніўні сярэдняя колькасць ападкаў паніжаецца да 49 мм. У астатнія месяцы вельмі вільготна. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў дасягае 354 мм. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2344 мм.

Прырода

Біёлагі адносяць флору архіпелага Танімбар да паўднёвага меланезійскага рэгіёна. Назіраецца перавага аўстралійскіх відаў. Значная частка архіпелага пакрыта дажджавымі лясамі. На ўзбярэжжы сустракаюцца мангры.

Наземная фаўна не адрозніваецца багаццем. Ізаляванасць архіпелага прывяла да нешматлікай колькасці дзікіх відаў сысуноў. У той жа час на Танімбары шмат птушак, у тым ліку 10 эндэмічных відаў.

Спасылкі