Уладзімір Ільіч Вітко: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Творчасць: катэгорыя, дапаўненне |
др →Выстаўкі: афармленне |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
== Выстаўкі == |
== Выстаўкі == |
||
20 |
20 студзеня [[2016 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|2016]] года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»<ref>[http://vlib.by/index.php/by/1516-otkrytie-khudozhestvennoj-vystavki-vladimira-vitko Адкрыццё мастацкай выстаўкі Уладзіміра Вітко]</ref>. |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 17:17, 4 чэрвеня 2016
Уладзімір Ільіч Вітко | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1933 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | Грэск Мінскай вобласці |
Дата смерці | 7 красавіка 2020 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча |
Вядомыя працы | «Стары Віцебск» (1988), «Беларускі пейзаж» (1978) |
Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск Мінскай вобласці) — беларускі мастак.
Біяграфія
У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.
Творчасць
Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з'яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.
Выстаўкі
20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].