ФК Эспаньёл: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
абнаўленне звестак |
новы трэ |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
| Умяшчальнасць = 40 500 |
| Умяшчальнасць = 40 500 |
||
| Прэзідэнт = Чэнь Яньшэн |
| Прэзідэнт = Чэнь Яньшэн |
||
| Трэнер = [[ |
| Трэнер = [[Кіке Санчэс Флорэс]] |
||
| Чэмпіянат = [[Ла Ліга]] |
| Чэмпіянат = [[Ла Ліга]] |
||
| Сезон = [[Ла Ліга 2015/2016|2015/16]] |
| Сезон = [[Ла Ліга 2015/2016|2015/16]] |
Версія ад 16:45, 9 чэрвеня 2016
Эспаньёл | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Real Club Deportivo Español de Barcelona | ||
Заснаваны | 28 кастрычніка 1900 | ||
Горад | Барселона, Іспанія | ||
Стадыён |
Эстадзі Карнелі Эль Прат Умяшчальнасць: 40 500 |
||
Прэзідэнт | Чэнь Яньшэн | ||
Галоўны трэнер | Кіке Санчэс Флорэс | ||
Чэмпіянат | Ла Ліга | ||
2015/16 | 13 месца | ||
Сайт | rcdespanyol.com (катал.) (ісп.) (англ.) (кіт.) | ||
|
«Эспаньёл» (катал.: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, ісп.: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — іспанскі футбольны клуб, што ўваходзіць у спартыўную сістэму «Эспаньёл», дзе акрамя яго ёсць яшчэ і жаночы футбольны клуб, мужчынскі і жаночы баскетбольныя клубы, хакейны клуб, клуб жаночага валейбола і бейсбольны клуб. Размяшчаецца ў горадзе Барселона. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнелі Эль Прат», што можа змясціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплуатацыю 2 жніўня 2009 года пераможным матчам над «Ліверпулам». «Эспаньёл» з'яўляецца шостым футбольным клубам Іспаніі па агульнай колькасці балаў у чэмпіянатах краіны, але клуб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды горада «Барселоны», саступаючы ў дасягненні і папулярнасці.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 года іспанскім інжынерам з Барселонскага ўніверсітэта Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Саюз іспанскіх футбалістаў» (ісп.: Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «іспанскі футбольны клуб» (ісп.: Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфарміраваная выключна іспанскімі аматарамі.
«Эспаньёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Праз нейкі час сябар клуба адчыніў тэкстыльную фабрыку і пачаў забяспечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноў змяніла імя на «Спартыўны клуб Іспаніі» (ісп.: Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.
Сіні і белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сіцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які каманд флоту Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор'і ў Сярэдневякоўі. Клуб паспяхова выступаў ад самага свайго заснавання, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі ў 1903 годзе, а пасля прыняўшы ўдзел у розыгрышу Кубка Іспаніі.
У 1906 годзе клуб быў скасаваны паводле фінансавых чынніках і большасць ігракоў далучыліся да клуба «X Спортынг Клуб». Гэты клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталоніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клуб стаў базавым для аднаўлення клуба «Спартыўны клуб Іспаніі». «Эспаньёл» з'яўляецца адным з некалькіх іспанскіх футбольных клубаў, якія маюць заступніцтва іспанскай кароны і тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назве і выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспаньёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.
Пасля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе і абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сімвалаў, клуб прыняў каталонскае імя «Эспортыю Эспаньёл» (катал.: Esportiu Espanyol). Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, клуб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клуб спорту Іспаніі» (ісп.: Real Club Deportivo Español).
Дасягненні
- Уладальнікі Кубка Іспаніі (4):
- 1929, 1940, 2000, 2006
- Фіналіст Кубка УЕФА (2):
- 1988, 2007
Розная інфармацыя
- З 1994 года існуе «Эспаньёл B»
- Эспаньёл мае тры фарм-клубы: «Паніёніяс» (Грэцыя), «Суонсі Сіці» (Англія) і «Хальмстад» (Швецыя)
- Нумар 21 назаўсёды прыналежыць загінуўшаму капітану клуба Даніэлю Харке
Склад каманды
Станам на люты 2016 года
|
|
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Эспаньёл
- Афіцыйны сайт (ісп.) (англ.)
- «Эспаньёла» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- «Эспаньёл» ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Канал «Эспаньёла» на YouTube
- Афіцыйны сайт жаночага КСК «Эспаньёл» (ісп.)