Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4: Радок 4:
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' ({{ДН|27|3|1891}}, паводле іншых звестак 13(26).4.1891, [[Горад Глыбокае|Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|25|2|1959}}, {{МС|Вільнюс||}}; псеўданім і крыптанім: ''К. Душ''; ''К. Д.'';) — беларускі [[палітычны дзеяч]], [[дыпламат]], [[рэдактар]], [[педагог]]. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].

== Біяграфія ==
== Біяграфічныя звесткі ==
Па мацярынскай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павету, яго прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанне 1831 года, дзед Ян Высоцкі, як паўстанцкі жандар-вешальнік, быў павешаны 23 ліпеня 1863 года ў Сувалках, а маці першыя гады жыцця вымушана была правесці ў віленская турме на Антокалі.

Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты<ref>Герасімчык В., [http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post.html КЛАЎДЫЮШ] ДУЖ-ДУШЭЎСКІ АЎТАР БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА</ref>.
Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты<ref>Герасімчык В. [http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post.html КЛАЎДЫЮШ ДУЖ-ДУШЭЎСКІ — АЎТАР БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАГА СЦЯГА]</ref>.

У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—1918 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У [[1917]] ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас) і працаваў інжынерам.

Радок 13: Радок 13:
Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:
Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:

1. Кінатэатр “Метрапалітэн” і дом на вуліцы Лайсвес ал. 41 у Каўнасе
# кінатэатр «Метрапалітэн» і дом на вуліцы Лайсвес ал. 41 у Каўнасе;
# дом доктара Пурыцкага па вул. Вайжганто ў Каўнасе;

# дом грамадзяніна Аўкштуоліс, Аўшрос такас 1 у Каўнасе;
2. Дом доктара Пурыцкага па вул. Вайжганто ў Каўнасе.
# дом грамадзяніна Антуліс, па праспекце Вітаўтаса ў Каўнасе;

3. Дом грамадзяніна Аўкштуоліс, Аўшрос такас 1 у Каўнасе.
# дом грамадзяніна рог вуліцы Шаўлю ў Каўнасе;
# (так у тэксце) дом адваката Пажэла, плошча Венібес 10 у Каўнасе;

# дом інжынера Рэклайціс у Каўнасе;
4. Дом грамадзяніна Антуліс, па праспекце Вітаўтаса ў Каўнасе.
# беконная фабрыка ў Каўнасе;

# беконная фабрыка ў Паневежысе;
5. Дом грамадзяніна рог вуліцы Шаўлю ў Каўнасе.
# мясны халадзільнік у Клайпедзе;

# фабрыка па апрацоўцы кішак у Каўнасе;
5. (так у тэксце) Дом адваката Пажэла, плошча Венібес 10 у Каўнасе.
# свінарнік на 1000 галоў у Каўнасе;

# будынак пошты ў Расейняй;
6. Дом інжынера Рэклайціс у Каўнасе.
# дамы Жакевічэне і Гарунгшціса, вул. Траку 15 у Каўнасе;

# будынак пошты і будынак аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай<ref>[http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post_10.html ГРАМАДСКАЯ І ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ДУЖ-ДУШЭЎСКАГА (з яго ўласных паказанняў)]</ref>.
7. Беконная фабрыка ў Каўнасе.

8. Беконная фабрыка ў Паневежысе.

9. Мясны халадзільнік у Клайпедзе.

10. Фабрыка па апрацоўцы кішак у Каўнасе.

11. Свінарнік на 1000 галоў у Каўнасе.

12. Будынак пошты ў Расейняй.

13. Дамы Жакевічэне і Гарунгшціса, вул. Траку 15 у Каўнасе

14. Будынак пошты і будынак аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай<ref>ГРАМАДСКАЯ І ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ДУЖ-ДУШЭЎСКАГА (з яго ўласных паказанняў)[http://rosszuki.blogspot.com.by/2016/02/blog-post_10.html]
</ref>.

Выдаваў і рэдагаваў часопісы «[[Беларускі сцяг (1922)|Беларускі сцяг]]» (1922), [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]] (1923—26), «[[Беларускі асяродак (1933)|Беларускі асяродак]]» (з 1933). Апрацаваў разам з [[В. Ластоўскі]]м, [[Т. Іваноўскі]]м лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Версія ад 15:11, 17 чэрвеня 2016

Файл:Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі.jpg
Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891, паводле іншых звестак 13(26).4.1891, Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобласць — 25 лютага 1959, Вільнюс; псеўданім і крыптанім: К. Душ; К. Д.;) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга.

Біяграфія

Па мацярынскай лініі паходзіў са шляхты Полацкага павету, яго прадзед Урублеўскі загінуў у паўстанне 1831 года, дзед Ян Высоцкі, як паўстанцкі жандар-вешальнік, быў павешаны 23 ліпеня 1863 года ў Сувалках, а маці першыя гады жыцця вымушана была правесці ў віленская турме на Антокалі.

Бацька быў селянінам і валодаў 6 дзесяцінамі зямлі, але асноўным заробкам Сцяпана Душэўскага і яго брата было будаўніцтва. Клаўдзій з дзяцінства дапамагаў бацьку з дзядзькам, а з пачаткам атрымання адукацыі займаўся чарчэннем, і нават складаў каштарысы дамоў, касцёла, будаўніцтва шашы і масткоў. У старэйшых класах ужо сам кіраваў невялікімі будаўнічымі працамі, пад пільным вокам бацькі складаў іх праекты[1].

У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—1918 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). У 1920—1930-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас) і працаваў інжынерам.

Сярод важнейшых пабудаваных Дуж-Душэўскім будынкаў:

  1. кінатэатр «Метрапалітэн» і дом на вуліцы Лайсвес ал. 41 у Каўнасе;
  2. дом доктара Пурыцкага па вул. Вайжганто ў Каўнасе;
  3. дом грамадзяніна Аўкштуоліс, Аўшрос такас 1 у Каўнасе;
  4. дом грамадзяніна Антуліс, па праспекце Вітаўтаса ў Каўнасе;
  5. дом грамадзяніна рог вуліцы Шаўлю ў Каўнасе;
  6. (так у тэксце) дом адваката Пажэла, плошча Венібес 10 у Каўнасе;
  7. дом інжынера Рэклайціс у Каўнасе;
  8. беконная фабрыка ў Каўнасе;
  9. беконная фабрыка ў Паневежысе;
  10. мясны халадзільнік у Клайпедзе;
  11. фабрыка па апрацоўцы кішак у Каўнасе;
  12. свінарнік на 1000 галоў у Каўнасе;
  13. будынак пошты ў Расейняй;
  14. дамы Жакевічэне і Гарунгшціса, вул. Траку 15 у Каўнасе;
  15. будынак пошты і будынак аўтатэлеграфнай станцыі ў Шанчай[2].

Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.1940. У жніўні 1943 арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес. У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».

Пахаваны ў Каўнасе.

Творчасць

Бел-чырвона-белы сцяг, стваральнікам якога лічыцца Дуж-Душэўскі.

Аўтар дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, Паневяжысе, Клайпедзе, Шаўляі. Рэдактар часопіса «Беларускі асяродак».

Менавіта ён на падставе гістарычных сведчанняў і колераў народных строяў і арнаментаў стварыў у свой час эскіз сцяга БНР. У снежні 1917 года ў Мінску падчас Усебеларускага з'езду бел-чырвона-белы сцяг ужо шанаваўся за нацыянальны сімвал Беларусі.

Зноскі

Літаратура

  • Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 269—270.
  • Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 3 мая. — С. 13.
  • Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. — 1991. — 2 мая. — 18. — С. 4-5.
  • Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
  • Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126—129.

Спасылкі