344
праўкі
Алесь Бондар (размовы | уклад) (Новая старонка: 'Ток - традыцыйная гаспадарчая пабудова для сушкі і абмалоту збажыны. На Віцебшчыне і част...') |
Алесь Бондар (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Ток - традыцыйная гаспадарчая пабудова для сушкі і абмалоту збажыны. На Віцебшчыне і часткова Магілёўшчыне такамі называлася [[гумно]].
Ток - прамавугольнае, квадратнае, многавугольнае ў плане збудаванне слупавой, каркаснай, вянковай канструкцыі з 1-3 варотамі, глінабітнай пляцоўкай для абмалоту пасярэдзіне, накрытае 2- або шматсхільнай [[страха|страхой]]. З 16 ст. такі ў заможных феадальных сядзібах і фальварках ставілі на [[гумнішча|гумнішчы]]. Звычайна блакіраваўся з [[ёўня]]й або [[асець|асеццю]], адкуль высушаныя снапы падавалі ў ток для абмалоту (г. [[Давыд-Гарадок]] [[Столін]]скага, вёска [[Бранчыцы]] [[Салігорск]]ага раёнаў і іншыя), радзей стаялі асобна ад асецяў і часам уяўлялі сабой крыжовыя ў плане збудаванні ([[вёска Брожа]] [[Бабруйск]]ага раёна). Такамі таксама называлі адкрытыя глінабітныя пляцоўкі для абмалоту снапоў і аналагічныя пляцоўкі ў гумнах, [[стадола]]х, [[
Сучасны ток - крытая пляцоўка, дзе спецыяльнымі агрэгатамі сушаць і ачышчаюць зерне.
|
праўкі