Герб Віцебска: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67: Радок 67:
[[Катэгорыя:16 стагоддзе ў Віцебску]]
[[Катэгорыя:16 стагоддзе ў Віцебску]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 2009 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 2009 годзе]]
[[Катэгорыя:2009 год ў Віцебску]]
[[Катэгорыя:2009 год у Віцебску]]

Версія ад 23:57, 30 чэрвеня 2016

Герб Віцебска
Дэталі
Зацверджаны 2 чэрвеня 2009
Шчыт
Шчытатрымальнікі
анёлы са стужкамі блакітнага колеру ў руках
Заснаванне 2 чэрвеня 2009
Раннія версіі 17 сакавіка 1597
9 лютага 2004

Герб Віцебскагеральдычны сымбаль Віцебска, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч»[1].

Герб 1597 года

Вытрымка з адпаведнага вялікакняжацкага прывілею:

" Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый. "

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].

Афіцыйнае апісанне:

Герб горада Віцебска ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі іспанскага шчыта абразу Спаса Збавіцеля ў профіль, пад ім знаходзіцца аголены чырвоны меч. У якасці трымальнікаў шчыта — фігуркі анёлаў.

Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебска зацвердзілі наноў, з іншым апісаннем[3].

Апісанне

Герб горадаа Віцебска ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у блакітным полі якой выява абразу Збавіцеля, звернутага направа, вакол яго галавы зверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы шчыта выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Шчыт размяшчаецца ў чырвоным картушы барочнай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзве лаўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб завяршае херувім з распасцёртымі крыламі. У якасці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».
  3. Указ президента Республики Беларусь от 2 июня 2009 г. №277 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».

Літаратура