Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
вікіфікацыя |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
[[Катэгорыя:Кальварыя]] |
[[Катэгорыя:Кальварыя]] |
||
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]] |
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1975 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:1975 год у Мінску]] |
Версія ад 17:10, 14 ліпеня 2016
Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.
Апісанне
Помнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].