Эскімосы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7: Радок 7:
== Назва ==
== Назва ==
Найменне '''эскімосы''' ніколі не ўжывалася эскімоскімі народамі ў якасці саманазвы. Яно паходзіць з мовы суседніх [[індзейцы|індзейскіх]] народаў і трапіла ў [[Еўропа|еўрапейскія]] мовы праз [[Дацкая мова|дацкую]] або [[Французская мова|французскую]]<ref>[http://www.etymonline.com/index.php?term=Eskimo Online Etymology Dictionary]</ref>. У нашы дні яно шырока ўжываецца ў [[навука|навуковай]] [[літаратура|літаратуры]] і ў афіцыйных [[дакумент]]ах, аднак высоўваецца прапанова называць эскімоскія народы Інуіт—Юпік<ref>[https://www.uaf.edu/anlc/resources/inuit-eskimo/ Inuit or Eskimo: Which name to use?]</ref> паводле моў, якімі яны самі карыстаюцца.
Найменне '''эскімосы''' ніколі не ўжывалася эскімоскімі народамі ў якасці саманазвы. Яно паходзіць з мовы суседніх [[індзейцы|індзейскіх]] народаў і трапіла ў [[Еўропа|еўрапейскія]] мовы праз [[Дацкая мова|дацкую]] або [[Французская мова|французскую]]<ref>[http://www.etymonline.com/index.php?term=Eskimo Online Etymology Dictionary]</ref>. У нашы дні яно шырока ўжываецца ў [[навука|навуковай]] [[літаратура|літаратуры]] і ў афіцыйных [[дакумент]]ах, аднак высоўваецца прапанова называць эскімоскія народы Інуіт—Юпік<ref>[https://www.uaf.edu/anlc/resources/inuit-eskimo/ Inuit or Eskimo: Which name to use?]</ref> паводле моў, якімі яны самі карыстаюцца.

== Паходжанне ==
Паходжанне эскімоскіх народаў з'яўляецца надзвычай складаным пытаннем. У першай палове [[20 cnfujllpt|XX]] ст. вучонымі былі высунуты 2 асноўныя версіі<ref>[https://books.google.by/books?id=70swCwAAQBAJ&dq=%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%BD%D0%B3%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F+%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0&source=gbs_navlinks_s Арутюнов С. А., Сергеев Д. А., Древние культуры азиатских эскимосов: (Уэленский могильник)]</ref>:
* [[Культура]] эскімосаў сфарміравалася ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]]
* [[Культура]] эскімосаў сфарміравалася на паўночным захадзе [[Азія|Азіі]]

Прадстаўнікі першай версіі не адвяргалі міграцыю старажытных людзей з Азіі ў Паўночную Амерыку праз [[Берынгія|Берынгію]], аднак лічылі, што эскімосы сфарміраваліся ў выніку працяглай ізаляцыі ад [[індзейцы|індзейцаў]] ужо ў Паўночнай Амерыцы. Так, [[Франц Боас|Ф. Боас]] называў прарадзімай эскімосаў землі на захад ад [[Гудзонаў заліў|Гудзонава заліва]]. Ён сцвярджаў, што менавіта адтуль пачалося рассяленне продкаў эскімосаў па [[Арктыка|арктычных]] тэрыторыях, болей за тое — эскімосы і некаторыя індзейскія народы перасяляліся ў Азію і аказалі ўплыў на палеазіяцкія народы [[Сібір]]ы.

Прыхільнікі другой версіі абапіраліся на [[археалогія|археалагічныя]] знаходкі, якія дэманстравалі тое, што міграцыя [[палеаэскімосы|палеаэскімосаў]] адбывалася з захаду на паўночны ўсход. Аднак, нягледзячы на наяўнасць старажытных эскімоскіх стаянак на [[Чукоцкі паўвостраў|Чукоцкім паўвостраве]] і [[Востраў Урангеля|востраве Урангеля]], пакуль не выяўлены знаходкі, больш старажытныя, чым на паўночнаамерыканскім беразе<ref>[http://arheologija.ru/machinskiy-drevnyaya-eskimosskaya-kultura-na-chukotskom-poluostrove/ Мачинский А.В., Древняя эскимосская культура на Чукотском полуострове]</ref>.

У нашы дні папярэднія веды пра развіццё старажытных эскімоскіх культур стала перагледжваюцца. [[Палеагенетыка|Палеагенетыкі]] высветлілі, што продкі сучасных эскімосаў мігрыравалі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму, значна пазней, чым продкі індзейцаў<ref>[http://nmnh.typepad.com/100years/2014/08/origins-of-arctic-peoples-revealed-through-study-of-ancient-dna.html Origins of Arctic Peoples Revealed Through Study of Ancient DNA]</ref><ref>[http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC2874220/ The Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes: Admixture with Asian and Pacific People]</ref>. [[Генетыка|Генетычныя]] даследаванні паказалі, што палеаэскімосы, якія насялялі арктычныя раёны [[Канада|Канады]] і [[Грэнландыя|Грэнландыі]] не з'яўляюцца продкамі сучасных эскімосаў<ref>[http://www.techtimes.com/articles/14516/20140901/paleo-eskimos-and-not-inuit-were-the-first-settlers-in-arctic-dna-study-reveals.htm Paleo-Eskimos, and not Inuit, were the first settlers in Arctic, DNA study reveals]</ref>. На мысе Дэнгбі на [[Аляска|Алясцы]] знойдзена [[мікраліты|мікралітычная]] культура 4 - 3 тысячагоддзяў да н. э.<ref>[https://uaf.edu/files/olli/Denbigh-Slides_lowres.pdf Second Wave: The Denbigh Flint Complex and the Paleo‐Eskimo Settlement of the High Arctic]</ref> Яна магла быць непасрэдным папярэднікам культур палеаэскімосаў, а таксама продкаў сучасных эскімосаў. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася [[археалагічная культура]] [[паляванне|паляўнічых]] [[Берынгава мора]], што ўжо непасрэдна датычылася сучасных эскімосаў. На яе аснове ўзнікла [[археалагічная культура Туле]], прадстаўнікамі якой з'яўляліся продкі сучасных [[Інуіты|інуітаў]]. Продкі [[юпік]] пачалі міграцыю з берагоў Берынгава мора ў цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк не раней за [[14 стагоддзе|XIV]] ст.<ref>[http://www.everyculture.com/North-America/Central-Yup-ik-Eskimos-History-and-Cultural-Relations.html Central Yup'ik Eskimos - History and Cultural Relations]</ref>


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 20:16, 19 ліпеня 2016

Эскімос-юпік з Аляскі

Эскімосы — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, Грэнландыі і Чукоцкага паўвострава Азіі. Эскімосы кампактна жывуць у ЗША (Аляска), поўначы Канады (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор, Паўночна-Заходнія тэрыторыі, правінцыя Квебек, Нунавут), Грэнландыі, Расіі (Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць). Агульная колькасць можа дасягаць 200 000 чал.

Мовы адносяцца да эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям'і. Культура эскімосаў надзвычай прыстасавана да прыроды арктычных рэгіёнаў. Галоўны традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры.

Назва

Найменне эскімосы ніколі не ўжывалася эскімоскімі народамі ў якасці саманазвы. Яно паходзіць з мовы суседніх індзейскіх народаў і трапіла ў еўрапейскія мовы праз дацкую або французскую[1]. У нашы дні яно шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры і ў афіцыйных дакументах, аднак высоўваецца прапанова называць эскімоскія народы Інуіт—Юпік[2] паводле моў, якімі яны самі карыстаюцца.

Паходжанне

Паходжанне эскімоскіх народаў з'яўляецца надзвычай складаным пытаннем. У першай палове XX ст. вучонымі былі высунуты 2 асноўныя версіі[3]:

Прадстаўнікі першай версіі не адвяргалі міграцыю старажытных людзей з Азіі ў Паўночную Амерыку праз Берынгію, аднак лічылі, што эскімосы сфарміраваліся ў выніку працяглай ізаляцыі ад індзейцаў ужо ў Паўночнай Амерыцы. Так, Ф. Боас называў прарадзімай эскімосаў землі на захад ад Гудзонава заліва. Ён сцвярджаў, што менавіта адтуль пачалося рассяленне продкаў эскімосаў па арктычных тэрыторыях, болей за тое — эскімосы і некаторыя індзейскія народы перасяляліся ў Азію і аказалі ўплыў на палеазіяцкія народы Сібіры.

Прыхільнікі другой версіі абапіраліся на археалагічныя знаходкі, якія дэманстравалі тое, што міграцыя палеаэскімосаў адбывалася з захаду на паўночны ўсход. Аднак, нягледзячы на наяўнасць старажытных эскімоскіх стаянак на Чукоцкім паўвостраве і востраве Урангеля, пакуль не выяўлены знаходкі, больш старажытныя, чым на паўночнаамерыканскім беразе[4].

У нашы дні папярэднія веды пра развіццё старажытных эскімоскіх культур стала перагледжваюцца. Палеагенетыкі высветлілі, што продкі сучасных эскімосаў мігрыравалі ў Паўночную Амерыку каля 6 тысяч гадоў таму, значна пазней, чым продкі індзейцаў[5][6]. Генетычныя даследаванні паказалі, што палеаэскімосы, якія насялялі арктычныя раёны Канады і Грэнландыі не з'яўляюцца продкамі сучасных эскімосаў[7]. На мысе Дэнгбі на Алясцы знойдзена мікралітычная культура 4 - 3 тысячагоддзяў да н. э.[8] Яна магла быць непасрэдным папярэднікам культур палеаэскімосаў, а таксама продкаў сучасных эскімосаў. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася археалагічная культура паляўнічых Берынгава мора, што ўжо непасрэдна датычылася сучасных эскімосаў. На яе аснове ўзнікла археалагічная культура Туле, прадстаўнікамі якой з'яўляліся продкі сучасных інуітаў. Продкі юпік пачалі міграцыю з берагоў Берынгава мора ў цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк не раней за XIV ст.[9]

Літаратура

  • Эскімосы // БЭ ў 18 т. Т. 18, кн. І. Мн., 2004.

Зноскі

Спасылкі