Пераслед грэка-каталікоў у СССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 18: Радок 18:
Патрыярх РПЦ Аляксій I заклікаў усе каталіцкае насельніцтва Савецкага Саюза да сепаратызму ад Апостальскай Сталіцы:
Патрыярх РПЦ Аляксій I заклікаў усе каталіцкае насельніцтва Савецкага Саюза да сепаратызму ад Апостальскай Сталіцы:
''<...> А вызваліўшыся! Вы павінны разламаць ватыканскія ланцугі, якія трымаюць Вас, якія апускаюць Вас у прорву памылак, цемры і духоўнага разлажэння. Спяшайцеся ж і вяртайцеся да вашай сапраўднай маці - Рускай Праваслаўнай Царквы!'' <ref>Giovannetti, p. 115</ref>
''<...> А вызваліўшыся! Вы павінны разламаць ватыканскія ланцугі, якія трымаюць Вас, якія апускаюць Вас у прорву памылак, цемры і духоўнага разлажэння. Спяшайцеся ж і вяртайцеся да вашай сапраўднай маці - Рускай Праваслаўнай Царквы!'' <ref>Giovannetti, p. 115</ref>

Пій XII адказаў на гэта наступным чынам:
Пій XII адказаў на гэта наступным чынам:
''А хто ня ведае, што патрыярх Аляксій, абраны купкай іншадумцаў сярод рускіх епіскапаў, у адкрытую узвышае і заахвочвае аддзяленне ад каталіцкай царквы ў сваім лісце, адрасаваным Русінскай грэка-каталіцкай царкве, у лісце, які ўнес немалы ўклад у ганенні на вернікаў, ці не так? ...'' <ref>AAS 1946, Orientales omnes Ecclesias, 57</ref>
''А хто ня ведае, што патрыярх Аляксій, абраны купкай іншадумцаў сярод рускіх епіскапаў, у адкрытую узвышае і заахвочвае аддзяленне ад каталіцкай царквы ў сваім лісце, адрасаваным Русінскай грэка-каталіцкай царкве, у лісце, які ўнес немалы ўклад у ганенні на вернікаў, ці не так? ...'' <ref>AAS 1946, Orientales omnes Ecclesias, 57</ref>

Версія ад 10:20, 25 ліпеня 2016

Пераслед грэка-каталікоў у СССР - пераслед вызнаючых грэка-каталіцтва ў Савецкай Расіі [1]. Праводзіўся напрацягу існавання Савецкай Расіі[1] (1917- канец 1980-х).

1917-1939

23 лютага 1923 арыштаваны экзарх Апостальскага экзархату грэка-каталікоў Расіі Леанід Фёдараў. 21 сакавіка 1923 года быў адным з падсудных на працэсе над каталіцкімі святарамі ў Маскве. Заявіў, што «хоць мы і падпарадкоўваемся савецкай уладзе цалкам , але глядзім на яе як на пакаранне Божае за грахі нашыя». Быў асуджаны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, тэрмін зняволення адбываў спачатку ў турме ў Лагунцах, затым у Лефортава.

У красавіку 1926 года быў вызвалены з забаронай пражывання ў найбуйнейшых гарадах. Жыў у Калузе, летам выехаў у Магілёў, дзе служыў у мясцовым храме. Пісаў пра сумны лёс каталікоў усходняга абраду ў СССР:

36 маіх лепшых прыхаджан зноў сядзяць у турмах і знаходзяцца ў ссылках. Сярод іх ёсць бабулькі 54 і 57 гадоў, ды ў дадатак яшчэ і хворыя. Не маюць здароўя і іншыя мае верныя дзеці. Іх "з'ядае" цынга (Салаўкі і Сібір), сухоты і іншыя хваробы; параскіданыя яны па ўсёй прасторы нашай неабсяжнай айчыны ... сядзяць, як гаворыцца, ні за што ні пра што, ці, дакладней, за тое, што яны рускія каталікі. Але цялесная іх немач з лішкам пакрываецца Божай ласкай. Іх рэдкія лісты дыхаюць такой яснасцю духу, такой пакорай перад воляй Божаю, такой радасцю за свае пакуты ў Хрысце, што мне застаецца толькі дзякаваць Богу і вучыцца ў іх хрысціянскай стойкасці.

З 1926 году знаходзіўся пад юрысдыкцыяй біскупа Пія Эжэна Нэвё. Быў арыштаваны ў Магілёве і прыгавораны да трох гадоў зняволення за ад'езд з Калугі без адмысловага дазволу. У 1926-1929 гады знаходзіўся ў зняволенні ў Салавецкім лагеры асаблівага прызначэння. Да забароны каталіцкіх службаў у снежні 1928 года штодня служыў літургію ў сябе ў камеры, па нядзелях і святах - у Германоўскай капліцы. У студзені 1929 ў яго былі канфіскаваныя літургічныя прыналежнасці, але, нягледзячы на ​​гэта, на Вялікдзень 1929 года ў лагеры адбылася літургія ў візантыйскім абрадзе. 9 чэрвеня 1929 года разам з іншымі каталіцкімі святарамі быў адпраўлены на востраў Анзэр, але ўжо ў жніўні таго ж года вызвалены з прычыны заканчэння тэрміну зняволення. Быў адпраўлены ў ссылку ў Архангельскую вобласць, дзе жыў у вёсцы каля Пінегі. У 1931 знаходзіўся пад арыштам у архангельскай турме за адмову ад прымусовых работ, затым вызвалены і высланы ў Котлас. У канцы 1933 года быў вызвалены з высылкі (па хадайніцтве Кацярыны Пешковай, якая працавала ў савецкім Палітычным Чырвоным Крыжы) з забаронай пражываць у 12 буйных гарадах. 12 мая 1939 Папа Пій XII атрымаў лісты з СССР аб пераследзе каталіцкіх святароў.

Падчас Другой Сусветнай вайны

Пасляваенны пераслед грэка-каталікоў

Роля Патрыярха Аляксія I

Патрыярх РПЦ Аляксій I заклікаў усе каталіцкае насельніцтва Савецкага Саюза да сепаратызму ад Апостальскай Сталіцы: <...> А вызваліўшыся! Вы павінны разламаць ватыканскія ланцугі, якія трымаюць Вас, якія апускаюць Вас у прорву памылак, цемры і духоўнага разлажэння. Спяшайцеся ж і вяртайцеся да вашай сапраўднай маці - Рускай Праваслаўнай Царквы! [2]

Пій XII адказаў на гэта наступным чынам: А хто ня ведае, што патрыярх Аляксій, абраны купкай іншадумцаў сярод рускіх епіскапаў, у адкрытую узвышае і заахвочвае аддзяленне ад каталіцкай царквы ў сваім лісце, адрасаваным Русінскай грэка-каталіцкай царкве, у лісце, які ўнес немалы ўклад у ганенні на вернікаў, ці не так? ... [3]

Спасылкі

  • Acta Apostolicae Sedis ( AAS), Roma, Vaticano 1922-1960
  • Owen Chadwick, The Christian Church in the Cold War, London 1993
  • Richard Cardinal Cushing, Pope Pius XII, St. Paul Editions, Boston, 1959
  • Victor Dammertz OSB, Ordensgemeinschaften und Säkularinstitute, in Handbuch der Kirchengeschichte, VII, Herder Freiburg, 1979, 355-380
  • A Galter, Rotbuch der verfolgten Kirchen, Paulus Verlag, Recklinghausen, 1957,
  • Alberto Giovannetti, Pio XII parla alla Chiesa del Silenzio, Editrice Ancona, Milano, 1959, German translation, Der Papst spricht zur Kirche des Schweigens, Paulus Verlag, Recklinghausen, 1959
  • Herder Korrespondenz Orbis Catholicus, Freiburg, 1946–1961
  • Pio XII Discorsi e Radiomessagi, Roma Vaticano1939-1959,
  • Jan Olav Smit, Pope Pius XII, London Burns Oates & Washbourne LTD,1951
  • Чекистская битва с греко-католиками

Зноскі

  1. а б Пасля 30 снежня 1922 года - СССР.
  2. Giovannetti, p. 115
  3. AAS 1946, Orientales omnes Ecclesias, 57

Шаблон:Eastern-catholic-stub