Сірыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74: Радок 74:


=== Арабская Сірыя ===
=== Арабская Сірыя ===
Іслам замацаваўся ў Сірыі ў 661 годзе, калі Дамаск стаў сталіцай Арабскага халіфата. У гэты час Халіфат ўжо быў магутнай дзяржавай, якая распасціралась ад Пірэнэйскага паўвострава да Цэнтральнай Азіі. Дамаск стаў культурным і эканамічным цэнтрам усяго арабскага свету, а ўжо ў VIII стагоддзі з'яўляўся адным з найбуйнейшых гарадоў ва ўсім свеце.

У XII стагоддзі на тэрыторыі Сірыі былі ўтвораны дзяржавы крыжакоў, якія праіснавалі менш за сотню гадоў. З XIII стагоддзя Дамаск стаў правінцыйным цэнтрам Імперыі мамлюкаў. У 1400 годзе Сірыя падвергнулася нападу з боку Тамерлана, які разграміў атрады мамлюкаў, разбурыў Дамаск і вывез ўсе яго багацця ў Самарканд.
=== Сірыя ў складзе Асманскай імперыі ===
=== Сірыя ў складзе Асманскай імперыі ===
З 1517 года Сірыя на 4 стагоддзя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.
=== Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны ===
=== Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны ===
=== Французскі мандат ===
=== Французскі мандат ===

Версія ад 14:09, 27 ліпеня 2016

Сірыйская Арабская Рэспубліка
араб. لجمهورية العربية السورية‎‎
Герб Сірыі
Сцяг Сірыі Герб Сірыі
Гімн: «Хумат ад-Дыяры»
Дата незалежнасці 17 красавіка 1946[1] (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы арабская[2]
Сталіца Дамаск
Найбуйнейшы горад Алепа, Дамаск, Хомс
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Башар Асад
Фарук Шараа
Рыяд Хіджаб
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
86-я ў свеце
185 180[3] км²
0,06
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

22 838 000[4] чал. (55-56-я)
103 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010-2011)
  • На душу насельніцтва

$107,400 млрд.[5]  (67-ы)
$4800
Этнахаронім сірыец, сірыйка
Валюта сірыйскі фунт
Інтэрнэт-дамены .sy
Код ISO (Alpha-2) SY
Код ISO (Alpha-3) SYR
Код МАК SYR
Тэлефонны код +963
Часавыя паясы +2 [6]

Сі́рыя, Сіры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية‎‎) — краіна на Блізкім Усходзе. Мяжуе з Ліванам і Ізраілем на паўднёвым захадзе, з Іарданіяй на поўдні, з Іракам і Турцыяй на поўначы; мае выхад да Міжземнага мора. Сталіца Сірыі — адзін з самых старажытных гарадоў свету — Дамаск.

Этымалогія

Назва Сірыя паходзіць ад старажытнагрэчаскай назвы калоній Асірыі, утвораных ад семіцкага слова «Сірыён».

Геаграфія

Гісторыя

Сірыя — асяродак старажытных цывілізацый. «Старажытная Сірыя», т.зв. Вялікая Сірыя, да пачатку XX ст. ўключаліся тэрыторыі сучасных Сірыі, Лівана, Іарданіі і Ізраіля. Такім чынам, гісторыя Сірыі да 1920-х гадоў адносіцца да значна больш шырокай тэрыторыі. Гісторыя сучаснай Сірыі пачынаецца з 1919. Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.

Старажытная Сірыя. Антычнасць

У сярэдзіне IV-га тысячагоддзя да н.э. тэрыторыю Сірыі засялялі народы семіцкага паходжання. Яны заснавалі гарады-дзяржавы. Каля 2000 да н.э. ў паўднёва-заходняй часткі Сірыі пасяліліся ханаанеі, на ўзбярэжжы — фінікійцы; каля 1700 да н.э. на тэрыторыі Сірыі з'явіліся амарыты, каля 1500 да н.э. — арамеі, у XII ст. да н.э. — яўрэі.

Арабская Сірыя

Іслам замацаваўся ў Сірыі ў 661 годзе, калі Дамаск стаў сталіцай Арабскага халіфата. У гэты час Халіфат ўжо быў магутнай дзяржавай, якая распасціралась ад Пірэнэйскага паўвострава да Цэнтральнай Азіі. Дамаск стаў культурным і эканамічным цэнтрам усяго арабскага свету, а ўжо ў VIII стагоддзі з'яўляўся адным з найбуйнейшых гарадоў ва ўсім свеце.

У XII стагоддзі на тэрыторыі Сірыі былі ўтвораны дзяржавы крыжакоў, якія праіснавалі менш за сотню гадоў. З XIII стагоддзя Дамаск стаў правінцыйным цэнтрам Імперыі мамлюкаў. У 1400 годзе Сірыя падвергнулася нападу з боку Тамерлана, які разграміў атрады мамлюкаў, разбурыў Дамаск і вывез ўсе яго багацця ў Самарканд.

Сірыя ў складзе Асманскай імперыі

З 1517 года Сірыя на 4 стагоддзя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.

Сірыя ў гады Першай сусветнай вайны

Французскі мандат

Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй.[8] Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек.

Сірыя ў гады Другой сусветнай вайны. Абвяшчэнне незалежнасці

Ва ўмовах Другой сусветнай вайны (у чэрвені 1941 брытанскія войскі і часткі «Свабоднай Францыі» генерала Ш. дэ Голя выбілі з тэрыторыі Сірыі армію рэжыму «Вішы»), французская адміністрацыя 27 верасня 1941 заявіла аб прызнанні незалежнасці Сірыі, 23 снежня 1943 падпісана адпаведнае франка-сірыйскае пагадненне. У жніўні 1943 выбраны першы прэзідэнт незалежнай Сірыі — Ш. Куатлі. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.

Найноўшая гісторыя Сірыі

Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасавана канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.

Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Усход.

У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб'яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцян кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай ваеннага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.

Доўгі час Сірыя была ваеннай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што што стала прычынай Шасцідзённай вайны з Ізраілем у 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.

Новы ваенны пераварот 1963 года быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзена нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.

У 1970 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафеза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.

Паўстанне 2011 — 2012

У ходзе т.зв. «Арабскай вясны» па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года. Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабод, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.[9]

Дзяржаўны лад і палітыка

Знешняя палітыка

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года[10].

Адміністрацыйны падзел

Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных спраў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.

Спіс сірыйскіх правінцый:

Правінцыі Сірыі
Правінцыі Сірыі
  1. Дамаск (насельніцтва 4 500 000, сталіца Дамаск)
  2. Правінцыя Рыф Дамаск (насельніцтва 2 235 000, сталіца Дамаск)
  3. Кунтэйра (насельніцтва 69 000, сталіца Кунейтра)
  4. Дара (насельніцтва 858 000, сталіца Дара)
  5. Эс-Сувейда (насельніцтва 304 000, сталіца Эс-Сувейда)
  6. Хомс (насельніцтва 1 561 000, сталіца Хомс) (у тым ліку — Пальміра)
  7. Тартус (насельніцтва 720 000, сталіца Тартус)
  8. Латакія (насельніцтва 891 000, сталіца Латакія)
  9. Хама (насельніцтва 1 416 000, сталіца Хама)
  10. Ідліб (насельніцтва 1 288 000, сталіца Ідліб)
  11. Алепа (насельніцтва 4 120 000 сталіца Алепа)
  12. Эр-Рака (насельніцтва 811 000, сталіца Эр-Рака)
  13. Дэйр-эз-Зор (насельніцтва 1 040 000, сталіца Дэйр-эз-Зор)
  14. Эль-Хасеке (насельніцтва 1 256 000, сталіца Эль-Хасеке).

Эканоміка

Насельніцтва

Культура

Будучы адной з самых старажытных дзяржаў свету, Сірыя стала калыскай многіх цывілізацый і культур. У Сірыі зарадзілася угарыцкі клінапіс і адна з першых формаў пісьменства — фінікійская (XIV стагоддзе да н. э.). Сірыйскія дзеячы навукі і мастацтва ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай культуры у межах эліністычнай, рымскай, візантыйскай і арабскай культур. Дамаск — сталіца Сірыі і адзін з найстарэйшых гарадоў свету; першыя згадкі пра яго ставяцца да 2500 году да нашай эры. Акрамя гэтага, Дамаск — гэта яшчэ і самая старажытная з усіх сучасных сталіц у свеце[11].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Абвешчана ўпершыню ў верасні 1936, потым - 1 студзеня 1944; прызнана 17 красавіка 1946.
  2. Сіра-месапатамская група дыялектаў.
  3. з іх 11703 км² акупаваныя Ізраілем і анексаваныя ў 1980 г.
  4. З іх каля 40 тыс. пражываюць на акупаваных тэрыторыях у Галанскіх вышынях і ў гарах Хермон.
  5. Syria. International Monetary Fund. Праверана 22 красавіка 2012.
  6. На тэрыторыі Сірыі прымяняецца пераход на летні час.
  7. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  8. Informe de la comisión encomendada por el consejo para el estudio de la frontera entre Siria e Irak. World Digital Library (28 сакавіка 1932). Праверана 8 ліпеня 2013.
  9. http://nn.by/?c=ar&i=104855
  10. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада з нагоды 15-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 26 жніўня 2008
  11. http://www.aif.ru/archive/1696555

Спасылкі