Вышаград: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Крэпасці Чэхіі]] |
[[Катэгорыя:Крэпасці Чэхіі]] |
||
[[Катэгорыя:Раёны Прагі]] |
[[Катэгорыя:Раёны Прагі]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 10 стагоддзі]] |
|||
[[Катэгорыя:10 стагоддзе ў Празе]] |
Версія ад 15:53, 29 ліпеня 2016
Вы́шаград (чэшск.: Vyšehrad) — старажытная крэпасць (замак) і гістарычны раён Прагі. Размешчаны на ўзгорку над Влтавай на поўдзень ад цэнтра горада.
Крэпасць узведзена ў X стагоддзі. Традыцыйна лічыцца адным з першых цэнтраў чэшскай дзяржавы да ўзнікнення пабудаванага Пржэмыславічамі княжацкага Пражскага Града (пар. горад і Вышгарад у Кіеве, дзяцінец і Рурыкава гарадзішча ў Ноўгарадзе і іншыя падобныя «двайныя сістэмы» ў славянскіх гарадах). Лічылася раўнапраўнай з Пражскім Градам каралеўскай рэзідэнцыяй да часоў Карла IV (XIV стагоддзе). У 1420 узята гусітамі пад камандаваннем Яна Жыжкі. У межах горада з 1883.
У Вышаградзе размешчаныя гатычны сабор Свв. Пятра і Паўла, рэшткі старажытнай раманскай базілікі, а таксама найстарэйшы будынак Прагі — раманская ратонда Св. Марціна XI стагоддзя. Вышаградскія могілкі — месца пахавання знакамітых дзеячаў Чэхіі.
На Метрамосце, які вядзе на ўзгорак, размешчаная станцыя метро «Вышаград».
Глядзіце таксама
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вышаград