Рыбчанка (рака): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 49: Радок 49:


Магчымы ператок вады з ракі [[Рака Баравічанка|Баравічанка]] па канале.
Магчымы ператок вады з ракі [[Рака Баравічанка|Баравічанка]] па канале.

Каля [[Вёска Удранка|вёскі Удранкі]] на рацэ ў 1980 г. быў пабудаваны [[Санаторый Сасновы бор, Мінская вобласць|санаторый "Сасновы бор"]] разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 20:43, 7 жніўня 2016

Рыбчанка
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Расход вады 3,9 м³/с
Вадацёк
Выток сутокі Вязынкі і Гуйкі
 • Каардынаты 54°09′40″ пн. ш. 27°14′16″ у. д.HGЯO
Вусце Ілія
 • Каардынаты 54°19′56″ пн. ш. 27°13′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ілія → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
Рыбчанка (рака)
Рыбчанка (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыбчанкарака ў Маладзечанскім і Вілейскім раёнах, левы прыток ракі Ілія (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 518 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Утвараецца ад зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў гарадскім пасёлку Радашковічы, цячэ пераважна на паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Ілію за 1,4 км на паўночны-захад ад вёскі Беражок.

Асноўныя прытокі: Удра, Канатопка (справа), Бервячанка (злева). Даліна ў верхнім і ніжнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 3—4 км, у сярэднім цячэнні не выражана. Пойма на вялікім працягу двухбаковая (шырыня 0,5—1 км), парасла хмызняком, забалочаная. Рэчышча звілістае, у межах Радашковічаў (1,5 км) каналізаванае, яго шырыня ў межань 15—17 км. У маляўнічай мясціне на рацэ зона адпачынку Рыбчанка. Каля вёскі Раёўка сажалка плошчай 0,15 км².

Магчымы ператок вады з ракі Баравічанка па канале.

Каля вёскі Удранкі на рацэ ў 1980 г. быў пабудаваны санаторый "Сасновы бор" разам з прылеглым гідрапаркам: фантанамі, каскадамі, 7 выспамі, якія злучаны паміж сабой масткамі.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.