Ізяслаў (Бруцкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65: Радок 65:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|7}}
* БЭ у 18 т. — Т. 7.
* [http://www.slounik.org/146843.html Ізяслаў] // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3
* [http://www.slounik.org/146843.html Ізяслаў] // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. — ISBN 985-6318-65-3



Версія ад 12:07, 19 жніўня 2016

Ізяслаў
7-ы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
май 1983 — 26 лістапада 2007
Царква Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Папярэднік Андрэй (Крыт)
Пераемнік Святаслаў (Логін)

Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 22 студзеня 1926(1926-01-22)
Смерць 26 лістапада 2007(2007-11-26) (81 год)
Пахаванне
Бацька Даніла Бруцкі
Маці Марыя Стампкоўская
Прыняцце свяшчэннага сану 29 красавіка 1979

Ізяслаў, свецк. Іван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша, цяпер Столінскі раён — 27 лістапада 2007, ЗША) — мітрапаліт БАПЦ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Данілы і Марыя (дзяв. Стэмпкоўская) Бруцкіх. У 1933—1939 гадах вучыўся ў польскай пачатковай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, нягледзячы на арышт і высылку ў Сібір бацькі, працягваў навучанне ў школе. Пад час нямецкай акупацыі ў маі 1943 года вывезены на працу ў Германію. Знаходзіўся ў «остарбайтарскім» лагеры ў Фленсбургу. Пасля вайны жыў у перасыльным украінскім лагеры ў Гановеры, дзе вясной 1947 года скончыў гімназію з атрыманнем атэстату.

З 1947 года жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі ўніверсітэт у Вініпегу (1954) са спецыяльнасцю інжынера. У 1954-1962 гадах працаваў інжынерам дарожнага аддзела ў правінцыі Антарыа. У 1957 годзе абраны старшынёй Згуртавання беларусаў Канады.

У 1962 годзе перасяліўся ў ЗША. Жыў і працаваў у Дэтройце і Лос-Анджэлесе. Браў удзел у дзейнасці аддзела Беларуска-амерыканскага Задзіночання і Камітэта паняволеных народаў. У канцы 1969 года пераехаў у Кліўленд.

З 1970-х гадоў браў актыўны удзел у беларускім эміграцыйным царкоўна-рэлігійным руху. Сябра рады БАПЦ. У 1972 годзе ўбраў удзел у працы сабора БАПЦ у Хайленд-Парку. Вучыўся ва Украінскай праваслаўнай семінарыі ў Баўнд-Бруку. Адначасова выконваў святарскія абавязкі ў парафіі БАПЦ у Хайленд-Парку.

У 1979 годзе двойчы прыняў сан дыякана -- спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), затым Мікалай (Мацукевіч). У 1979 годзе архіепіскапам Мікалаем (Мацукевічам) высвечаны на святара. 22 студзеня 1981 года хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам; прыняў манаскае імя Ізяслаў. На III-м Саборы БАПЦ у Манчэстэры ў маі 1984 года ўзведзены ў сан мітрапаліта БАПЦ. Жыў у Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША). У канцы жыцця з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ў доме састарэлых сакратаром кансісторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы яго подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі пра стан здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.

Супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Беларускі Голас», «Царкоўны пасланец»).

Пахаваны 1 снежня 2007 года на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, Нью-Джэрсі[1].

Зноскі

  1. Сьв. памяці // «Беларус» (газэта) № 539, сьнежань 2007.

Літаратура