Павук-серабранка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дапаўненне
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Павук-серабранка у Вадзяны павук: паводле БЭ
(Няма розніцы)

Версія ад 14:07, 10 верасня 2016

Павук-серабранка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argyroneta aquatica Clerck, 1757

Сінонімы
  • Araneus aquaticus
  • Aranea aquatica
  • Aranea urinatoria
  • Aranea amphibia
  • Clubiona fallax

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  874490
NCBI  375087
EOL  1200199

Павук-серабранка (Argyroneta aquatica) — від членістаногіх сямейства Argyronetidae; адзіны прадстаўнік атрада павукоў, які жыве ў прэснай вадзе.

Апісанне

Даўжыня цела самца 15-20 мм, самкі — 12 мм. Галавагрудзі чырванавата-бурыя, брушка пакрыта аксаміцістымі валасінкамі. Пры апусканніArgyroneta aquatica ў ваду на валасінках ўтрымліваецца пласт паветра (з-за чаго цела павука здаецца серабрыстым), паветра служыць павуку для дыхання (у Argyroneta aquatica скурнае дыханне пераважае над лёгачным).

Арэал і лад жыцця

Argyroneta aquatica шырока распаўсюджаны ў Еўропе; жыве ў вадаёмах, багатых расліннасцю. Сілкуецца рачкамі, лічынкамі насякомых. Будуе падводнае гняздо ў выглядзе купала, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо — месца паглынання здабычы і размнажэння; самка змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.