Саўлеская бітва (1236): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адхілена апошняя 1 змена (93.84.51.236) і адноўлена версія 1912646 Einimi
Радок 1: Радок 1:
'''Саўлеская бітва''' (Бітва пры Саўле) адбылася [[22 верасня]] [[1236|1236 года]] паміж войскам [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Ордэна мечаносцаў]] і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[земгалы|зямгалаў]] з другога<ref name="ВКЛЭ">Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.</ref>. Апісана ў [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка|Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы]].
'''Саўлеская бітва''' адбылася [[22 верасня]] [[1236|1236 года]] паміж войскам [[Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн|Ордэна мечаносцаў]] і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[земгалы|земгалаў]] з другога<ref name="ВКЛЭ">Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.</ref>. Апісана ў [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка|Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы]].


У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы паход хрысціянізатараў на [[Жамойць]]<ref name="Насевiч">''Насевiч В. Л.'' [http://vln.by/node/62 Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады)] // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.</ref>. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, а таксама паняволеныя і хрышчоныя [[эсты]], [[лівы]], [[латгалы]], атрад з [[Пскоў|пскавічоў]] і [[Горад Вялікі Ноўгарад|наўгародцаў]]<ref name="ВКЛЭ"/>.
У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на [[Жамойць]]<ref name="Насевiч">''Насевiч В. Л.'' [http://vln.by/node/62 Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады)] // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.</ref>. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя [[эсты]], [[лівы]], [[латгалы]], атрад з двухсот [[Пскоў|пскавічоў]], а таксама [[Горад Вялікі Ноўгарад|наўгародскія]] ваяры<ref name="ВКЛЭ"/>.


Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці ''Саўле'' адбылася бітва захопнікаў з аб'яднаным войскам жамойтаў і зямгалаў. Пад ''Саўле'' верагодней за ўсё трэба разумець сучасны горад [[Шаўлі|Шаўляй]] у заходняй [[Літва|Літве]]. Паводле іншага меркавання, бітва адбылася каля [[Латвія|латвійскай]] вёскі Вэцсаулэ<ref name="ВКЛЭ"/>.
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці ''Саўле'' на крыжакоў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя ''Саўле'' выклікае спрэчкі, звычайна гэта месца атаясамляюць з сучасным горадам [[Шаўлі]] ў [[Літва|Літве]]. Па іншай версіі, бітва адбылася каля [[Латвія|латвійскай]] вёскі Вецсауле<ref name="ВКЛЭ"/>.


Цяжкая кавалерыя крыжакоў прыняла бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і зямгалаў. Войска балтаў, як мяркуюць, узначалілі князі [[Выкінт|Вікінт]] і [[Эрдзівіл]], згаданыя ў дамове 1219 як князі жамойтаў<ref name="Насевiч"/>.
Цяжкая кавалерыя крыжакоў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі [[Выкінт]] і [[Эрдзівіл]], згаданыя ў дамове 1219 ў якасці жамойцкіх князёў<ref name="Насевiч"/>.


Крыжакі пацярпелі паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Ордэна мечаносцаў Фольквін і многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку амаль усе пскавічы<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>.
Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>.


Вынікам перамогі стала тое, што супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі [[куршы]], зямгалы і [[селы]]<ref name="ВКЛЭ"/>. Бітва вызначыла, што адразу за ёй, у 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]].
У выніку паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі [[куршы]], земгалы і [[селы]]<ref name="ВКЛЭ"/>. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з больш паспяховым [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]].

У 2000 годзе рашэннем парламентаў Літвы і Латвіі 22 верасня абвешчана Днём адзінства балтаў. У 2009 года на гэтае свята пачалі запальваць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах. Праз некалькі гадоў да акцыі далучыліся актывісты балцкага руху ў Беларусі, і цяпер кожны год Дзень адзінства балтаў 22 верасня адзначаецца вогнішчамі і ў Беларусі.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 10:07, 15 верасня 2016

Саўлеская бітва адбылася 22 верасня 1236 года паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і земгалаў з другога[1]. Апісана ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы.

У другой палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на Жамойць[2]. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе прынялі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя эсты, лівы, латгалы, атрад з двухсот пскавічоў, а таксама наўгародскія ваяры[1].

Бітва адбылася 22 верасня 1236 года, калі каля мясцовасці Саўле на крыжакоў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя Саўле выклікае спрэчкі, звычайна гэта месца атаясамляюць з сучасным горадам Шаўлі ў Літве. Па іншай версіі, бітва адбылася каля латвійскай вёскі Вецсауле[1].

Цяжкая кавалерыя крыжакоў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавага былі на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі Выкінт і Эрдзівіл, згаданыя ў дамове 1219 ў якасці жамойцкіх князёў[2].

Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоў[3].

У выніку паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі куршы, земгалы і селы[1]. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны зліцца з больш паспяховым Тэўтонскім ордэнам.

Зноскі

  1. а б в г Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.
  2. а б Насевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.
  3. В лѣто 6745 [1237] // Новгородская первая летопись старшего извода.