Аблога Шклова (1654): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
+Катэгорыя:Аблогі; +Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі; +Катэгорыя:1654; ±Катэгорыя:Горад Шклоў→Катэгорыя:Гісторыя Шклова using [[Help:Gadget-HotCat... |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Літаратура: вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Гісторыя Шклова]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Шклова]] |
||
[[Катэгорыя:Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, |
[[Катэгорыя:Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667]] |
||
[[Катэгорыя:Аблогі]] |
[[Катэгорыя:Аблогі]] |
||
[[Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Бітвы ў Беларусі]] |
Версія ад 13:10, 18 верасня 2016
Аблога Шклова (1654) — эпізод вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Пасля бітвы пад Шкловам (12.8.1654), войскі А. М. Трубяцкога падышлі да горада толькі 20 жніўня. Трубяцкой спадзяваўся з дапамогай копыскага мешчаніна Г. Паўлава, які ўжо прысягнуў цару, угаварыць шклоўскіх мяшчан здаць горад, але яны адмовіліся.
Аблога пачалася 26 жніўня, першы прыступ адбыўся 27 жніўня, але быў адбіты. Пасля гэтага Трубяцкой загадаў рабіць шанцы і пачаць абстрэл ўмацаванняў і гарадской забудовы. Пасля некалькіх дзён абстрэлу, рускія падрыхтаваліся да новага прыступу.
Абарону горада трымала 11 «сотняў» мяшчан, страты якіх ад першага прыступу і абстрэлу склалі толькі 8 чалавек. Аднак, шклоўскі магістрат пасля дэбатаў вырашыў не чакаць новага прыступу і 31 жніўня здаў горад рускім.
Ужо ў студзені 1655 года, у час ўдалай зімовай кампаніі рэчыпаспалітаўскіх войскаў, шклоўскія мяшчане думалі здаць ім горад, аднак новыя поспехі рускіх не далі гэтаму здзейсніцца. Летам 1655 года ў Шклове нават размяшчалася стаўка цара Аляксея.
Літаратура
- Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.: іл. ІSВN 5-343-00880-1. — С. 139—146.
- Шклова абарона 1654 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 757.