Антон Аўсянік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 18: Радок 18:
{{DEFAULTSORT:Аўсянік Антон}}
{{DEFAULTSORT:Аўсянік Антон}}
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]
[[Катэгорыя:Члены Беларускай вайсковай камісіі]]

Версія ад 23:32, 18 верасня 2016

Антон Аўсянік (1888, в. Кабылля Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер в. Кастрычніцкая Вілейскага р-на Мінскай вобл.) — 1933[удакладніць]), беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч.

Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут, вучыўся на суднабудаўнічым факультэце Пецярбургскага політэхнічнага інстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). У час нямецкай і польскай акупацый 1918—1919 старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. Удзельнік шэрагу дэлегацый БНР на міжнародных перамовах[крыніца?]. У 1919—1920 намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 19201921 паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У пач. 1930-х выехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура

  • ЭГБ, т. 1.
  • БЭ, т. 2.
  • Валахановіч А. І., Міхнюк У. М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.
  • Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  • [1 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Спасылкі