Слуцкае княства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: арфаграфія, replaced: тэратарыяльная → тэрытарыяльная using AWB
→‎Асноўныя падзеі: новая информация про Слуцких князей
Радок 62: Радок 62:


== Асноўныя падзеі ==
== Асноўныя падзеі ==
Першым са згадваных ўладальнікаў Слуцка быў Юрый Даўгарукі. У 1149 годзе ён перадаў Слуцк у валоданне Северскаму князя Святаславу. У 1160-1162 уладаром удзельнага Слуцкага княства стаў унук Уладзіміра Манамаха - Уладзімір Мсціславіч.[http://nasledie-sluck.by/ru/sluchina/114/222/223/]

Узнікла ў [[1395]], калі [[спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў князю кіеўскаму [[Уладзімір Альгердавіч|Уладзіміру Альгердавічу]] [[Слуцк]] і [[Капыль]] з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі [[Алелькавічы|Алелькавічы (Слуцкія)]] валодалі княствам да [[1612]].
Узнікла ў [[1395]], калі [[спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў князю кіеўскаму [[Уладзімір Альгердавіч|Уладзіміру Альгердавічу]] [[Слуцк]] і [[Капыль]] з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі [[Алелькавічы|Алелькавічы (Слуцкія)]] валодалі княствам да [[1612]].



Версія ад 01:12, 20 верасня 2016

Слуцкае княства
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Князі Князі слуцкія
Слуцкае княства на карце
Час існавання 13951793

Слуцкае княства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Уваходзіла ў склад Наваградскага павета Наваградскага ваяводства1791 зрабілася асобным паветам). Сталіца — горад Слуцк.

Гарады і мястэчкі: Вызна, Глуск, Грозаў, Грэск, Дарогі, Капыль, Любань, Пагост, Старобін, Семежаў, Цімкавічы, у XVI ст. — Петрыкаў.

Асноўныя падзеі

Першым са згадваных ўладальнікаў Слуцка быў Юрый Даўгарукі. У 1149 годзе ён перадаў Слуцк у валоданне Северскаму князя Святаславу. У 1160-1162 уладаром удзельнага Слуцкага княства стаў унук Уладзіміра Манамаха - Уладзімір Мсціславіч.[1]

Узнікла ў 1395, калі вялікі князь Вітаўт перадаў князю кіеўскаму Уладзіміру Альгердавічу Слуцк і Капыль з навакольнымі землямі ў якасці ўдзельнага княства. Яго нашчадкі, князі Алелькавічы (Слуцкія) валодалі княствам да 1612.

У 1507 увайшло ў склад Наваградскага павета, але адначасна захоўвала ў адміністрацыйнай, судовай і ваеннай структурах свае асобныя ўстановы, якія падпарадкоўваліся князю слуцкаму.

У 1582 тры сыны Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабой горад і княства на 3 часткі (са сваёй адміністрацыяй у кожнай). Князямі слуцкімі ў гэты час былі Юрый (15781586), Ян Сямён (15781592) і Аляксандр (15781591); два апошнія не пакінулі нашчадкаў. Частку Юрыя атрымала яго дачка Соф'я (15861612). Па смерці Аляксандра ягоную частку атрымаў брат Ян Сямён, па смерці якога ўсё княства зноў аб’ядналася як уладанне Соф'і.

Па смерці князёўны Случчына перайшла да яе мужа Януша Радзівіла і заставалася ў родзе Радзівілаў, з перапынкам у 16951744, калі знаходзілася ў жаночых нашчадкаў Радзівілаў слуцка-біржанскай лініі. У 1744 княства вярнулася да Радзівілаў нясвіскай лініі.

Да канца XVIII ст. заставалася ўнікальнай адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкай Вялікага Княства Літоўскага[1]. У 1791 на аснове княства ўтварыўся Случарэцкі павет.

Геаграфія

Займала тэрыторыю да Нёмана на поўначы, Лані на захадзе, Пцічы на ўсходзе і Прыпяці на поўдні.

Ураднікі

Да XVI ст. знаходзілася ў васальнай залежнасці ад улады вялікіх князёў. Кіраванне ажыццяўляў удзельны князь з дапамогай баярскай рады. У князя слуцкага былі свае васалы — князі, баяры і путныя слугі, якія атрымлівалі за службу (ваенную і адміністрацыйную) невялікія маёнткі. У валасцях кіравалі намеснікі князя.

У XVI ст. паступова пераўтварылася ў вялікую феадальную вотчыну, але захавала рысы ўдзельнага княства[2].

Галерэя

Зноскі

Літаратура