Санет: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
190 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
references
(references)
Тэг: першае рэдагаванне
'''Санет''' ({{lang-en|sonetto}} — песенька) — адна з так званых [[цвёрдая форма|цвёрдых форм]] лірычнай паэзіі. З'явіўся ў [[Італія|Італіі]] ў [[13 стагоддзе|XIII стагоддзі]], першыя санеты стварыў [[Гвітонэ Дарэца]], найбольшую вядомасць набылі санеты [[Франчэска Петрарка|Франчэска Петраркі]]<ref>[https://www.britannica.com/art/sonnet#ref120061 Encyclopaedia Britannica]</ref>.
 
Санет складаецца з 14 радкоў па 11 складаў у кожным, са строгай рытмічнай і лагічнай структурай. Вылучаюць некалькі асобных форм санета. '''Італьянскі санет''' складаецца з дзвюх частак: першая з васьмі радкоў (у ёй фармулюецца праблема твора), другая з шасці (вырашэнне праблемы). Парадак рыфмаў — ''a-b-a-b a-b-b-a c-d-e-c-d-e'' (ці ''c-d-c-c-d-c'')<ref>[https://www.poets.org/poetsorg/text/sonnet-poetic-form The sonnet: poetic form]</ref>, 9-ы радок вылучаецца інтанацыйна. Нязначна адрозніваецца ад яго '''французскі санет''' са схемай ''a-b-b-a a-b-b-a c-d-d c-e-e''. У [[Англія|Англіі]] [[16 стагоддзе|XVI стагоддзя]] склалася альтэрнатыўная форма санета (вядомая як '''«[[Уільям Шэкспір|шэкспіраў]] санет»''') з рыфмамі ''a-b-a-b c-d-c-d e-f-e-f g-g''. У паэзіі [[мадэрнізм]]у санетамі часта называюцца вершы з чатырнаццаці радкоў больш вольнай структуры.
 
Санет з'яўляецца базай для больш буйной вершаванай формы — '''вянку санетаў''' (15 санетаў, у санетах з 2-га па 14-ы першы радок супадае з апошнім радком папярэдняга санету, 15-ы санет — '''магістрал''' — складаецца з запісаных па парадку першых радкоў 1-га — 14-га санетаў).
У беларускай літаратуры першы ўжыў форму санета [[Максім Багдановіч]], шырока вядомыя санеты [[Янка Купала|Янкі Купалы]] (выдаваліся асобнай кнігай).
 
<references/>
[[Катэгорыя:Строфіка]]
[[Катэгорыя:Цвёрдыя формы]]
1

праўка

Навігацыя