Мэцью Стывенс: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
* [http://www.worldsnooker.com/players/matthew-stevens/ Профiль на World Snooker] {{ref-en}} |
* [http://www.worldsnooker.com/players/matthew-stevens/ Профiль на World Snooker] {{ref-en}} |
||
* [http://cuetracker.net/Players/Matthew-Stevens Статыстыка Мэцью Стывенса на CueTracker.net] {{ref-en}} |
* [http://cuetracker.net/Players/Matthew-Stevens Статыстыка Мэцью Стывенса на CueTracker.net] {{ref-en}} |
||
{{Пераможцы рэйтынгавых турніраў па снукеры}} |
|||
{{Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый}} |
{{Снукерысты, якія зрабілі больш за 100 соценных серый}} |
||
{{Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру}} |
{{Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру}} |
Версія ад 19:22, 10 кастрычніка 2016
Мэцью Стывенс
англ.: Matthew Stevens | |
Дата нараджэння: | 11 верасня 1977 (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | Кармартэн, Уэльс |
Грамадзянства: | Уэльс |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 1994—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 4 (09.05.2005–10.05.2006) |
Цяперашні рэйтынг: | 46 (4 красавіка 2016) |
Прызавыя грошы: | > £2,300,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (PTC 2011/2012 – Этап 12) |
Колькасць соценных серый: | 274 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 6 |
Чэмпіянат свету: | фінал (2000, 2005) |
Мэцью Стывенс (англ.: Matthew Stevens; нар. 11 верасня 1977, Кармартэн, Уэльс) — валійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянату свету (2000, 2005), пераможца Мастэрс 2000 года і чэмпіянату Вялікабрытаніі 2003 года. Былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу (2005/2006), з сезона 1999/2000 да сезона 2006/2007 і з канца сезона 2010/2011 да восені 2013 года ўваходзіў у топ-16. Адзін з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). У 2011 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю.
Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 16 гадоў, а ў сезоне 1995/1996 дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і перамог на турніры Benson & Hedges Championship, у выніку чаго патрапіў на найбуйнейшы запрашальны турнір Мастэрс. У сезоне 1997/1998 дайшоў да паўфіналаў на Гран-пры і чэмпіянаце Вялікабрытаніі і да чвэрцьфіналу свайго дэбютнага розыгрышу чэмпіянату свету, а ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У сезоне 1999/2000 дэбютаваў у топ-16, перамог на Мастэрс і дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі і свайго першага фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Марку Уільямсу (16:18). З 2001 па 2004 гады яшчэ тройчы даходзіў да паўфіналаў на чэмпіянатах свету і выйграў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2003 года, а ў 2005 годзе ў другі раз выйшаў у фінал сусветнага першынства, дзе саступіў Шону Мёрфі (16:18), падняўшыся на найвышэйшае для сябе чацвёртае месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне. Пасля страты формы з 2007 да 2010 года вярнуўся ў топ-16 у канцы сезона 2010/2011 і выйшаў у свой восьмы і апошні рэйтынгавы фінал на World Open 2013 года, але не здолеў выйграць другі тытул рэйтынгавага ўзроўню ў кар'еры.
У агульнай колькасці займаў чацвёрты радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. Апроч адзінага рэйтынгавага спаборніцтва, выйграў яшчэ шэсць нярэйтынгавых турніраў. Апроч таго, у складзе зборнай Уэльса перамог на кубку нацый у 1999 годзе і дайшоў да фіналу ў 2000 годзе, а таксама разам з Маркам Уільямсам дайшоў да паўфіналу кубку свету 2011 года. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 250 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-20 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Спасылкі
Мэцью Стывенс на Вікісховішчы |
- Профiль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Мэцью Стывенса на CueTracker.net (англ.)