Міхаіл Пятровіч Станюта: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Літаратура: дапаўненне |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{ |
{{цёзкі2|Станюта}} |
||
{{мастак}} |
|||
'''Міхаіл Пятровіч Станюта''' ({{ДН|1|10|1881}}, Ігумен, цяпер {{МН|Чэрвень||горад Чэрвень}} Мінскай вобласці — {{ДС|2|1|1974}}) — беларускі [[жывапісец]], [[педагог]]. Бацька [[Стэфанія Станюта|Стэфаніі Станюты]]. |
'''Міхаіл Пятровіч Станюта''' ({{ДН|1|10|1881}}, Ігумен, цяпер {{МН|Чэрвень||горад Чэрвень}} Мінскай вобласці — {{ДС|2|1|1974}}) — беларускі [[жывапісец]], [[педагог]]. Бацька [[Стэфанія Станюта|Стэфаніі Станюты]]. |
||
Версія ад 15:46, 13 кастрычніка 2016
Міхаіл Пятровіч Станюта | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1974 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Стэфанія Міхайлаўна Станюта |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Пятровіч Станюта (1 кастрычніка 1881, Ігумен, цяпер Чэрвень Мінскай вобласці — 2 студзеня 1974) — беларускі жывапісец, педагог. Бацька Стэфаніі Станюты.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—11), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб'яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—30). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
Творчасць
Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).
Літаратура
- Ярмоленка Г. Станюта // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
- Стэфанія Станюта: “Мой тата ва ўсім быў мастаком…”