Буракі звычайныя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др (GR) File renamed: File:Фота ураджаю кармавых дуракоў на базе юных натуралістаў.jpg → [[File:Фота ураджаю кармавых буракоў на базе юных на... |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
Сталовыя буракі маюць караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінеральнымі солямі, арганічнымі кіслотамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя. |
Сталовыя буракі маюць караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінеральнымі солямі, арганічнымі кіслотамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя. |
||
[[Кармавыя буракі]] багатыя вугляводамі, мінеральнымі солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае. |
[[Кармавыя буракі]] багатыя вугляводамі, мінеральнымі солямі, [[Вітаміны|вітамінамі]]. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае. |
||
[[File:Фота ураджаю кармавых буракоў на базе юных натуралістаў.jpg|thumb|Ураджай кармавых буракоў, Баранавічы, 2016]] |
[[File:Фота ураджаю кармавых буракоў на базе юных натуралістаў.jpg|thumb|Ураджай кармавых буракоў, Баранавічы, 2016]] |
||
Версія ад 14:17, 20 кастрычніка 2016
Буракі звычайныя | |||||||||||||||||
Сталовыя буракі | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Beta vulgaris L. | |||||||||||||||||
|
Буракі́ звычайныя (Beta vulgaris) — двухгадовыя травяністыя расліны сямейства лебядовых.
У першы год буракі ўтвараюць сакаўны мясісты караняплод з разеткай лісця, на другі даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на другі год. Лісце буйное, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі.
Сталовыя буракі маюць караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16%), бялком (1,8—3%), мінеральнымі солямі, арганічнымі кіслотамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя.
Кармавыя буракі багатыя вугляводамі, мінеральнымі солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае.
Цукровыя буракі — тэхнічная культура, сыравіна для цукровай прамысловасці. Маюць белыя караняплоды масай 400—500 г, багатыя цукрам (19— 20%, макс. да 23%). Цепла- і святлолюбівыя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода. Бацвінне, жамерыны, патака ідуць на корм.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
Літаратура
- Пярэднеў У. Буракі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.