Залацістая шчурка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43: Радок 43:
[[File:Merops apiaster MHNT ZOO 2010 11 160 Saintes-Maries-de-la-Mer.jpg|left|thumb|Яйкі ''Merops apiaster'']]
[[File:Merops apiaster MHNT ZOO 2010 11 160 Saintes-Maries-de-la-Mer.jpg|left|thumb|Яйкі ''Merops apiaster'']]
У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.
У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 21:40, 21 кастрычніка 2016

Залацістая шчурка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Merops apiaster Linnaeus, 1758

Даччыныя таксоны
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554661
NCBI  265611
EOL  1050051

Залацістая шчурка, шчурка-пчалаедка (Merops apiaster) — птушка атраду ракшападобныя (Coraciiformes), сямейства шчуркавыя (Meropidae).

Апісанне

Птушка памерамі са шпака, даўжыня цела 27-30 см. Маса 50-60 г. Афарбоўка вельмі яркая: у апярэнні шмат пёраў з зялёнымі, блакітнымі, жоўта-рыжымі адценнямі. Галава зверху каштанавая, з бакоў зеленавата-блакітная. Палоса за вокам і пад ім, пёры на вушах — чорныя. Падбародак і горла ярка-жоўтыя. Доўгая чорная дзюба крыху як бы загнутая ўніз. Спіна зверху бліжэй да галавы каштанавая, яе ніз і паясніца — залаціста-рыжыя. Хвост зеленавата-сіні, доўгі. Сярэдняя пара рулявых пёраў на 2-3 см даўжэйшая за астатнія. Ногі карычнявата-шэрыя. Афарбоўка маладых птушак больш бледная і цьмяная.

Пашырэнне

Арэал: Паўднёвая і Цэнтральна-Усходняя Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход, Цэнтральная і Заходняя Азія і Паўночна-Заходняя і Паўднёвая Афрыка. У Еўразіі пашырана ад Малдовы і Украіны да Каўказа і вусцяў Волгі і Урала, на поўнач да Курска, Тамбова, вусця Камы, возера Балхаш, далей на ўсход арэал пашыраецца да Сяміпалацінска і Барнаула і яшчэ далей — да Зайсанскай і Эмельскай катлавін. На Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні, распаўсюджаны спарадычна і ў асноўным на поўдні краіны пералётны від.[1]

Біятоп: адкрытыя, цёплыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі, стэпы і вялікія даліны, яры, абрывістыя берагі рэк. У культурным ландшафце — сухія травяністыя тэрыторыі з дрэвамі або групамі кустоў, яры (напр., пасля здабычы галькі). Узімку — афрыканскія саванны, травяністыя тэрыторыі, сухія лясы, узбярэжжы азёр, берагі вялікіх рэк. Пазбягае густых лясоў.

Асаблівасці біялогіі

Грамадскія птушкі, трымаюцца чародамі, часта садзяцца на правады і сухія галіны, лятаюць хутка, лёгка. Гняздуюцца ў норах глыбінёй 1-1,5 м, якія робяць самі дзюбай у пясчаных абрывах.

Яйкі Merops apiaster

У гняздзе 5-8 белых бліскучых амаль шарападобнай формы яек памерамі 26 x 21,9 мм. Кормяцца джаланоснымі восамі і пчоламі, а таксама матылькамі, у т.л. такімі, якія маюць засцерагальную афарбоўку і не паядаюцца іншымі птушкамі.

Зноскі

  1. Упершыню названа для Палесся ў 1887 г. А.Нікольскім. У чэрвені 1980 г. за 2 км на поўнач ад Гомеля знойдзена гняздо з кладкай, а ў ліпені 1985 г. ў наваколлі г.п. Тураў ва ўрочышчы Казаргаць выяўлена каланіяльнае пасяленне птушак. У гнездавы перыяд у 1986 г. птушкі таксама адзначаны каля в. Дрэбек Лунінецкага раёна.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)