Іван Якаўлевіч Яшкін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, абнаўленне звестак
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Іван Якаўлевіч Яшкін''' (нар.{{ДН|12|2|1932}}, [[вёска Шаламы|Шаламы]], {{МН|Слаўгарадскі раён|у Слаўгарадскім раёне|}}, [[Магілёўская вобласць]]) — беларускі [[мовазнавец]].
'''Іван Якаўлевіч Яшкін''' ({{ДН|12|2|1932}}, [[вёска Шаламы|Шаламы]], {{МН|Слаўгарадскі раён|у Слаўгарадскім раёне|}}, [[Магілёўская вобласць]] — {{ДС|23|10|2016}}) — беларускі [[мовазнавец]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
У 1950 г. закончыў Васькавіцкую СШ, у 1954 г. — [[Магілёўскі педагагічны інстытут]]. У 1957—1959 гг. працаваў у [[Полацкі педінстытут|Полацкім педінстытуце]], з 1959 г. — у [[Інстытут мовазнаўства АН Беларусі|Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі]]. З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. — правадзейны член [[Геаграфічнае таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі|Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі]].
Скончыў Васькавіцкую СШ (1950), [[Магілёўскі педагагічны інстытут]] (1954). У 1957—1959 гг. працаваў у [[Полацкі педінстытут|Полацкім педінстытуце]], з 1959 г. — у [[Інстытут мовазнаўства АН Беларусі|Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі]]. З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. — правадзейны член [[Геаграфічнае таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі|Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі]].


== Дзейнасць ==
Даследуе беларускую [[дыялекталогія|дыялекталогію]], [[лексікалогія|лексікалогію]], гісторыю беларускай літаратурнай мовы, [[тэрміналогія|тэрміналогію]], [[анамастыка|анамастыку]], [[этнаграфія|этнаграфію]], [[фалькларыстыка|фалькларыстыку]].
Даследуе беларускую [[дыялекталогія|дыялекталогію]], [[лексікалогія|лексікалогію]], гісторыю беларускай літаратурнай мовы, [[тэрміналогія|тэрміналогію]], [[анамастыка|анамастыку]], [[этнаграфія|этнаграфію]], [[фалькларыстыка|фалькларыстыку]].



Версія ад 19:33, 23 кастрычніка 2016

Іван Якаўлевіч Яшкін (12 лютага 1932, Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 23 кастрычніка 2016) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія

Скончыў Васькавіцкую СШ (1950), Магілёўскі педагагічны інстытут (1954). У 1957—1959 гг. працаваў у Полацкім педінстытуце, з 1959 г. — у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. — правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі.

Дзейнасць

Даследуе беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.

Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т.1-2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1971—1985 i да 1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» («Раслінны i жывёльны свет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 324. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).