Цэнтральны працэсар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др памылка
EmausBot (размовы | уклад)
др Робат перанёс 1 міжмоўных спасылак да аб'екта d:Q5300 на Wikidata
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Мікрапрацэсары|*]]
[[Катэгорыя:Мікрапрацэсары|*]]




[[ml:സെന്‍ട്രല്‍ പ്രൊസസിങ് യൂണിറ്റ്]]

Версія ад 20:59, 1 лістапада 2016

Крышталь мікрапрацэсара Intel 80486DX2 (фактычны памер: 12×6,75 мм) ва ўпакоўцы.

Цэнтральны працэсар (англ.: Central Processing Unit, CPU) – частка камп'ютарнай сістэмы, якая выконвае інструкцыі праграм, і з'яўляецца асноўным элементам, які выконвае функцыі камп'ютара. Цэнтральны працэсар паслядоўна выконвае кожную інструкцыю праграмы для ажыццяўлення асноўных арыфметычных, лагічных і аперацый ўводу/вываду. Тэрмін выкарыстоўваецца ў камп'ютарнай індустрыі па крайняй меры з пачатку 1960-х гадоў.[1] І хаця форма, выгляд і прымяненне працэсараў моцна змянілася з тых часоў, іх асноўныя аперацыі застаюцца такімі ж.

Раннія працэсары спецыяльна распрацоўвалі як частку буйнейшага, часам адзінага ў сваім родзе, камп'ютара. Аднак, гэты дарагі метад праектавання карыстальніцкіх працэсараў для канкрэтнага прымянення ў значнай ступені саступіў месца распрацоўцы працэсараў масавай вытворчасці, якія зроблены для адной або некалькіх мэтаў. Гэта тэндэнцыя стандартызацыі ў цэлым пачалася ў эпоху дыскрэтных транзістарных мэйнфрэймаў і міні-ЭВМ, і хутка паскорылася з распаўсюджаннем інтэгральных схем. Інтэгральныя схемы далі магчымасць распрацоўваць больш складаныя працэсары, і вырабляць іх з тэхналагічнымі допускамі парадку нанаметраў. Мініяцюрызацыя і стандартызацыя працэсараў павялічылі прысутнасць гэтых лічбавых прылад у сучасным жыцці далёка за межы спецыялізаванага ўжывання выдзеленых вылічальных машын. Сучасныя мікрапрацэсары прысутнічаюць у цэлым шэрагу рэчаў, ад аўтамабіляў да мабільных тэлефонаў і цацак для дзяцей.

Зноскі

  1. Weik, Martin H., A Third Survey of Domestic Electronic Digital Computing Systems.