Ліст да Філімона Святога Апостала Паўла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Removing "Saint_philemon.jpg", it has been deleted from Commons by Jameslwoodward because: per c:Commons:Deletion requests/File:Saint philemon.jpg.
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Saint philemon.jpg|thumb|right|250px|Святы Філімон]]
'''Ліст да Філімо́на Свято́га Апо́стала Па́ўла'''<ref name=AK>{{кніга|аўтар = Анатоль Клышка|частка = |загаловак = Новы Запавет |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Пазітыў-цэнтр |год = 2014 |том = |старонкі = |старонак = 610 |серыя = |isbn = 978-985-6983-42-2 |тыраж = 3000}}</ref>, '''Ліст да Філімо́на'''<ref name=UC>{{кніга|аўтар = Уладзіслаў Чарняўскі |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь |год = 2012 |том = |старонкі = |старонак = 1127 |серыя = |isbn = 978-985-6183-14-6 |тыраж = 4000}}</ref>, '''Пасла́ньне да Філімо́на'''<ref name=VS>{{кніга|аўтар = Васіль Сёмуха |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = DUNCANVILLE, USA |выдавецтва = WORLD WIDE PRINTING |год = 2002 |том = |старонкі = |старонак = 1538 |серыя = |isbn = 1-58712-085-2 |тыраж = 10000}}</ref> — адзін з лістоў [[Апосталы|апостала]] [[Павел, апостал|Паўла]], які ўвайшоў у спіс кніг [[Новы Запавет|Новага Запавета]].

Версія ад 23:52, 3 лістапада 2016

Ліст да Філімо́на Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Філімо́на[2], Пасла́ньне да Філімо́на[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета.

Адрасат

Філімон быў аднім з кіраўнікоў царквы ў Калосах. Ён быў вельмі заможным чалавекам, у яго доме збіралася маладая хрысціянская суполка горада. Ён меў шмат маёмасці, а таксама рабоў. Апостал добра ведаў як Філімона, так і ўсю яго сям’ю. таму ў лісце Павел звяртаецца не толькі да Філімона, але і да яго жонкі Апфіі, а таксама да яго сына Архіпа, якія таксама былі хрысціянамі. Апостал называе Філімона і Архіпа сваімі супрацоўнікамі. Імя “Філімон” з грэчаскай мовы перакладаецца як “любячы міласэрнасць”.

Частка старажытнага папіруса, які змяшчае Філ. 13-15

Мэта напісання і змест ліста

Павел, знаходзячыся ў турэмным зняволянні ў Рыме, сутыкнуўся з беглым рабом Анесімам. Анесім зрабіў свайму гаспадару Філімону нейкі злачынны ўчынак, хутчэй за ўсё абкраў яго, а потым збег. На той час беглыя рабы знаходзілі прытулак у вялікіх гарадах, дзе было лягчэй схавацца ад пагоні. Такім чынам Анесім апынуўся ў Рыме, дзе зноў зрабіў правіну і апынуўся ў турме. Там ён сустрэўся з Паўлам, дзякуючы якому стаў вернікам. Калі Анесім атрымаў свабоду, Павел адправіў яго дадому з суправаджальным лістом да яго былога пана. У лісце, які дайшоў да нас як ліст Філімону, Павел замаўляў за Анесіма абгульваючы яго імя. Па грэчаскі “Анесім” значыць “каштоўны”. Анесім як для Паўла, так і для Філімона, не безмоўная рэч, але каштоўны і любімы брат. Апостал вельмі б жадаў, каб Філімон дараваў волю Анесіму, таму што Анесім стаў для Паўла вельмі добрым памочнікам.

Ліст да Філімона самы кароткі з лістоў Паўла, ён завяршае збор лістоў апостала. Ліст складаецца ўсяго з аднаго раздзела. Акрама таго гэта адзіны асабісты ліст у Новым Запавеце. Павел паўстае ў ім горача любячым, дэлікатным чалавекам і глыбокім псіхолагам. Згодна паданням, Анесім апасля стаў біскупам царквы ў Калосах і, мабыць, дзякуючы яму ліст захаваўся, таму што быў вельмі дарагім для яго.

Кароткі план ліста

  • Прывітанне (1-3)
  • Хвала Філімону (4-7)
  • Замова за Анесіма (8-22)
  • Завяршэнне ліста (23-25)

Літаратура

  • Библейские комментарии отцов Церкви и других авторов. Новый Завет. Т. IX.: Послания Колоссянам, Фессалоникийцам 1-е и 2-е, Тимофею 1-е и 2-е, Титу, Филимону, 2006, ISBN 5-901494-10-5, 480с.
  • Послание к Колоссянам и Филимону, Лукас, Р., Мирт, 2007, 207 с.
  • Толкование книг Нового Завета: Колоссянам и Филимону, Джон МакАртур, Библия для всех, 2003 г., 437 c
  • Толковая Библия или комментарий на все книги Св. Писания Ветхого и Нового Завета. Издание преемников А. П. Лопухина. Том одиннадцатый. C-Петербург. 1913.
  • У. Баркли,Послание к Филимону, ВСЕХБ, 1985.

У Сеціве

Ліст Філімону ў перакладзе В. Сёмухі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.