Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54: Радок 54:


Над уваходам — [[хоры]]. У [[1914]] г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная [[чацвярык, збудаванне|чацверыковая]] [[званіца]] з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным [[шатровы дах|шатровым]] дахам з дэкаратыўнымі [[шчыт, архітэктура|шчытамі]].
Над уваходам — [[хоры]]. У [[1914]] г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная [[чацвярык, збудаванне|чацверыковая]] [[званіца]] з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным [[шатровы дах|шатровым]] дахам з дэкаратыўнымі [[шчыт, архітэктура|шчытамі]].
{{зноскі}}

' НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29; ф. 8, воп. 1, спр. 1223, арк. 33.
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|}}
* {{Крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|}}

Версія ад 23:17, 6 лістапада 2016

Праваслаўны храм
Свята-Міхайлаўская царква
52°16′12,17″ пн. ш. 23°59′40,2″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сцяпанкі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар невядомы
Будаўніцтва 1780
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000255шыфр 112Г000255
Стан дзейнічае
Map

Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна

Гісторыя

Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана'. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.

Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух'яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.

Інтэр'ер

Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі.

Над уваходам — хоры. У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.

Зноскі

' НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29; ф. 8, воп. 1, спр. 1223, арк. 33.

Літаратура

Спасылкі