Тупічэўскі манастыр (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2: Радок 2:
|Беларуская назва = Тупічэўскі Свята-Духаўскі манастыр
|Беларуская назва = Тупічэўскі Свята-Духаўскі манастыр
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява = Amścisłaŭ, Tupičeŭščyna. Амсьціслаў, Тупічэўшчына (XX).jpg
|Выява = Amścisłaŭ, Tupičeŭščyna. Амсьціслаў, Тупічэўшчына (1906).jpg
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =
|Подпіс выявы =
|Подпіс выявы =

Версія ад 23:56, 10 лістапада 2016

Манастыр
Тупічэўскі Свята-Духаўскі манастыр
54°01′16″ пн. ш. 31°44′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Тып мужчынскі, пазней жаночы
Першае згадванне 1641
Дата заснавання 1641
Дата скасавання 1918
Рэліквіі і святыні Тупічэўская Ікона Божай Маці
Статус не дзейнічае
Стан разбураны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тупічэ́ўскі манасты́р існаваў у сярэдзіне XVII — пачатку XX ст. на ўсходняй ускраіне Мсціслава. Заснаваны як мужчынскі (з 1886 г. жаночы). Складаўся са Святадухаўскай, Увядзенскай, Успенскай, Мікалаеўскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Быў абнесены спачатку драўлянай, з канца XIX ст. мураванай агароджай. Манастырскія жылыя і гаспадарчыя пабудовы былі пераважна драўляныя. Засталіся фрагменты мураванай агароджы, брамы і капліц канца XIX ст. Цяпер частка тэрыторыі занятая сучаснымі будынкамі маслазавода. Падчас археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт XVI—XVII стст., сярод знаходак непаліваная кафля з выявай Святога Георгія на кані, а таксама зялёная і паліхромная кафля XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным і геральдычным арнаментам.

Драўляная Святадухаўская царква (пабудаваная ў 1641 г.) — крыжова-купальны храм (25х25 м) на каменным падмурку; абнесены паўзакрытай абходнай галерэяй на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і купал на светлавым барабане над сяродкрыжжам завяршаліся галоўкамі. Спачатку царква была накрыта гонтавым дахам, з канца XIX ст. — бляхай. Сцены царквы ў інтэр'еры былі ўпрыгожаны размалёўкай па дрэве на біблейскія і евангельскія сюжэты (73 кампазіцыі): у цэнтральным аб'ёме кампазіцыі «Нараджэнне Багародзіцы», «Увядзенне ў храм», «Заручыны Марыі», «Успенне», «Нараджэнне Хрыста» і інш., у алтары — «Тайная вячэра», у бабінцы — сцэны са старога запавету і пакут розных святых. Рэалістычнай манерай вылучаліся кампазіцыі «Рай», «Стварэнне Евы», «Спакушэнне Адама» і інш. Чалавечым выявам уласцівыя жыццёвасць, мясцовы тыпаж. Прапорцыі фігур прысадзістыя і крыху нязграбныя, але ў іх добра перададзена дынаміка. Тыповыя для Беларусі краявіды, элементы архітэктарскага антуражу, выявы мясцовых жывёл сведчаць аб тым, што ў аздабленні царквы ўдзельнічалі майстры, якія творча перапрацоўвалі традыцыі народнага выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. У некаторых кампазіцыях прыкметны рысы стылю барока. Галоўны і бакавы іканастасы былі аздоблены дэкаратыўнай разьбой і пазалотай.

Увядзенская царква (пабудаваная ў 1771 г.) — драўлянае на каменным падмурку, прамавугольнае ў плане (каля 12x7 м) купальнае збудаванне. У канцы XIX ст. царкву падоўжылі да 22 м, абклалі цэглай і накрылі бляхай. У інтэр'еры сцены былі атынкаваныя і ўпрыгожаныя арнаментам і размалёўкай на рэлігійныя сюжэты.

Мікалаеўская царква (існавала да 1839 г.) — драўлянае збудаванне (9x8 м) на другім ярусе надбрамнай званіцы.

Успенская царква (пабудаваная ў псеўдарускім стылі ў 18911895 гг.) — мураваны крыжова-купальны храм са званіцай над бабінцам, завершаны купалам на светлавым барабане. У інтэр'еры знаходзіліся чатырох'ярусны з пазалотай і трох'ярусны іканастасы.

Комплекс не збярогся, яго спалілі ў Другую сусветную вайну. Канчаткова зруйнаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў, у час будаўніцтва масласырзавода.

Літаратура

Спасылкі