Таццяна Андрэеўна Бандарчык: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{цёзкі2|Бандарчык}} |
|||
{{фарматаванне}} |
|||
'''Таццяна Андрэеўна Бандарчык''' ({{ДН|12|11|1902}}, [[вёска Дукора|в. Дукора]] [[Пухавіцкі раён]], [[Мінская вобласць]] - {{ДС|24|7|1974}}) — беларуская [[актрыса]]. |
'''Таццяна Андрэеўна Бандарчык''' ({{ДН|12|11|1902}}, [[вёска Дукора|в. Дукора]] [[Пухавіцкі раён]], [[Мінская вобласць]] - {{ДС|24|7|1974}}) — беларуская [[актрыса]]. |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дукоры]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дукоры]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа]] |
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]] |
Версія ад 20:43, 12 лістапада 2016
Таццяна Андрэеўна Бандарчык (12 лістапада 1902, в. Дукора Пухавіцкі раён, Мінская вобласць - 24 ліпеня 1974) — беларуская актрыса.
Біяграфія
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. У 1920 годзе на настаўніцкіх курсах у Бабруйску арганізавала драматычны гурток «Крыніца», дзе паставіла п'есу Янкі Купалы «Паўлінка» і выканала галоўную ролю. Працавала ў тэатрах: Беларускім дзяржаўным (цяпер імя Янкі Купалы, да 1921 года), Беларускім драматычным імя Якуба Коласа ў 1926-48 гадах, драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе ў 1949-56 гадах, Бабруйскім вандроўным у 1956-67 гадах. Майстар эпізоду. Яе мастацтву былі ўласцівыя яркая характарнасць, акрэсленасць малюнка. Найбольш каларытныя характары стварыла ў беларускай драматургіі: Паланея («Прымакі» Янкі Купалы), бабка Наста («Вайна вайне» Якуба Коласа), Сцепаніда («Пагібель воўка» Эдуарда Самуйлёнка), Маці («Ірынка» Кузьмы Чорнага).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).